В Докшицах соревновались юные дзюдоисты
На базе СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч адбыўся турнір, прысвечаны Сусветнаму дню дзюдо.
Спаборніцтва распачалося з прывітальных слоў галоўнага спецыяліста па спорце райвыканкама Віталія Сапрыкава і дырэктара Докшыцкай ДЮСШ Марыны Ярмаковіч, якія павіншавалі юных барцоў, а таксама іх бацькоў са святам, адзначылі важнасць заняткаў спортам і пажадалі спартсменам новых перамог.
Асаблівасцю турніру стаў удзел у ім дзяцей са спартыўна-аздараўленчай групы для пачынаючых барцоў
6–8 гадоў. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта былі першыя спаборніцтвы. Нягледзячы на ўзрост, маленькія дзюдаісты прадэманстравалі сапраўдны баявы дух, стараннасць і цікавасць да дзюдо. Увогуле, на татамі кіпела напружаная барацьба, дзе кожны ўдзельнік імкнуўся паказаць лепшы вынік. Чэмпіёны і прызёры ў розных вагавых і ўзроставых катэгорыях былі адзначаны медалямі, дыпломамі і ласункамі. Выхаванцы Алены Касцюк Уладзіслаў Кавалёнак, Радзівон Батура і Ева Яловік атрымалі ў падарунак ад трэнера спартыўныя майкі.
Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота прадастаўлена Докшыцкай ДЮСШ.















