Депутат районного Совета депутатов, начальник филиала Докшицкое ДРСУ №180 Владимир Мисоченко: “Горжусь дорогами”

IMG_0696+

Па выніках работы мінулага года філіял “Докшыцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 180” КУП “Віцебскаблдарбуд” і імя яго кіраўніка Уладзіміра Місачэнкі будуць занесены на раённую Дошку гонару.

 Уладзімір Аляксеевіч працуе ў галіне 45 гадоў. Пачынаў дарожным майстрам, затым 28 гадоў узначальваў інжынерную службу, а на цяперашняй пасадзе з канца 2012-га. За такі доўгі час прыкіпеў да прадпрыемства і ведае кожную драбнічку ў яго дзейнасці. Цэніць працавітасць і сумленнасць (іначай кажучы – людскасць) сваіх калег. Не любіць кіраваць з кабінета, таму для яго звыклая справа знаходзіцца на аб’ектах ці вытворчай тэрыторыі. За плённую працу ўдастоены нагруднага знака адрознення “Ганаровы дарожнік Беларусі” I ступені.

Філіял забяспечвае належны тэхніка-эксплуатацыйны стан і развіццё мясцовых аўтамабільных дарог раёна. Летась заасфальтавалі 51 кіламетр, хаця планавалася 36. У 2024 годзе атрымалі выручку 14 мільёнаў 230 тысяч рублёў, што ў 2,2 раза больш, чым у 2023-м. Чысты прыбытак склаў 157 тысяч рублёў. Нядаўна ў конкурсе сярод філіялаў вобласці Докшыцкаму ДРБУ № 180 прысвоена 1-е месца па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2024 год, а таксама па пытаннях аховы працы і добраўпарадкавання.

Парадку і добраўпарадкаванню Уладзімір Аляксеевіч удзяляе шмат увагі. “Люблю прыгажосць”, – коратка заўважае на гэты конт. Па яго інцыятыве была праведзена мадэрнізацыя адміністрацыйнага будынка, добраўпарадкаваны тэрыторыі мехдвара і асфальтавага завода. Ля “канторы” разбіты акуратныя клумбы, якія буяюць кветкамі ў цёплую пару года, высаджаны туі – віды радуюць вока.

Уладзімір Місачэнка родам з Гомельскага раёна і на Докшыччыну трапіў па размеркаванні.  Праз гадоў пяць-сем, успамінае, усё ж хацеў з’ехаць бліжэй да малой радзімы, ды лёсам было наканавана застацца.

– З часам Докшыцы сталі для мяне па-сапраўднаму роднымі, – кажа. – Люблю навакольныя лясы і азёры, тут лёгка дыхаецца – нездарма раён лічыцца адным з самых экалагічна чыстых у вобласці. Нават клімат “мой” – адчуваю сябе ў гэтых мясцінах лепш, чым дзе. І, канечне ж, ганаруся дарогамі, якія з душой абуладкоўваюць работнікі нашага філіяла.

Ніна КРУКОВІЧ.

Фота аўтара, Аляксандра ВАРАНКОВІЧА і Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

#нашалепшае
#нашелучшее
#слётпередовиков

IMG_1085

IMG_6063

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *