В Докшицком районе посевная кампания приближается к завершению

Сяргей Міхалевіч і Аляксей Драбёнак.

Механізатары КУП “Докшыцкі” Сяргей Міхалевіч і Аляксей Драбёнак.

У сельгаспрадпрыемствах раёна блізіцца да завяршэння сяўба кукурузы – на сілас і зялёны корм, а таксама на зерне.

Найбольшыя плошчы пад царыцу палёў адведзены ў ААТ “Таргуны” – 1550 і 520 гектараў адпаведна. Па стане на 15 мая кукуруза на зерне пасеяна цалкам, на сілас – на 67 працэнтах плошчаў. Пры плане 750 і 60 гектараў у ААТ “Барсучанка” кукуруза пасеяна на 964 і 120 гектарах, што складае адпаведна 129 і 200 працэнтаў ад запланаванага. У “Докшыцкім райаграсэрвісе” работы па сяўбе кукурузы на сілас перасягнулі экватар, а на зерне пры плане 60 гектараў пасеялі ажно на 219-і – 365 працэнтаў. Блізкія да заканчэння сяўбы аграрыі ДП “Гняздзілава-Агра”. Ледзь не ўдвая больш кукурузы на зерне пасеялі ў ДП “АграСітцы”, правялі палову работ па сяўбе на сілас. У гэтай жа гаспадарцы сеюць яшчэ і грэчку – пад яе адведзена 100 гектараў, на 50 працэнтаў больш, чым летась.

Бадай што, найбольш складана па шэрагу прычын змагацца на пасяўным фронце работнікам КУП “Докшыцкі”, тым не менш 163 гектары з запланаваных 250-і ўжо засеяны. Адначасова ідзе ворыва, падрыхтоўка глебы да сяўбы. На складаным 27-гектарным участку, дзе нават гэтым засушлівым маем вільготнасць глебы жадае быць меншай, заспелі за ворывам на трактары МТЗ-2822 перадавога механізатара гаспадаркі Аляксандра Юнцэвіча. На палетках ва ўрочышчы Сабары яго справу працягвалі Сяргей Міхалевіч на МТЗ-2521 з баронамі і Аляксей Драбёнак з каменепадборшчыкам.

Механізатар КУП “Докшыцкі” Аляксандр Юнцэвіч.

Аляксандр Юнцэвіч.

Надвор’е, якое ўсталявалася ў маі, безумоўна, не можа радаваць агранамічныя службы сельгасарганізацый. Здавалася б, адсутнасць дажджоў пасадзейнічала высокім тэмпам правядзення пасяўной кампаніі. Аднак недахоп вільгаці і нізкія тэмпературы, нават дзённыя, не кажучы ўжо пра начныя замаразкі, працягласць якіх сёлета рэкордная, негатыўна ўплываюць на рост і развіццё сельскагаспадарчых культур, стрымліваюць паяўленне ўсходаў яравых, адрастанне траў. Будзем спадзявацца, што май, як належыць гэтаму месяцу, хаця б у другой сваёй палове парадуе нас дажджамі і цяплом.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *