Подведены итоги конкурсов феста трав «Пра Зёлкі» в Докшицах
Кветкавы аўтапарад
1 месца – “Ветрык у пялёстках” Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова;
2 месца – тры работы ТЦСАН;
3 месца – “Лакі бой у беларускай версіі” Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.
Спонсарамі грашовых сертыфікатаў, якія былі ўручаны пераможцам разам з дыпломамі, сталі раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь” і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.
Кветкавы батл
У намінацыі “Садовая грацыя” перамагла работа Таццяны Закрэўскай (Крулеўшчынская СШ).
Лепшы “Ядомы букет” атрымаўся ў Ірыны Норавіч (Сітцаўская СШ).
У намінацыі “Квітнеючы луг” дыпломам першай ступені ўзнагароджана Людміла Зубарава (Парплішчанская СШ).
Травяны эксклюзіў
У намінацыі “Лепшы тэатр моды” ўзнагароджана калекцыя “Лясныя казкі” дзіцячага тэатра “Натхненне” Бягомльскай ДШМ.
У намінацыі “Лепшая калекцыя ўпрыгажэнняў і аксесуараў” дыпломам першай ступені адзначана калекцыя “Мне да твару капялюшык” СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч, другой ступені – калекцыя “Млада” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.
У намінацыі “Лепшы індывідуальны касцюм” на першым месцы касцюм “Царыца докшыцкіх палёў” дзіцячага сада № 1 г. Докшыцы. Другое месца – “Звінячы вадапад” Парплішчанскага дзіцячага сада і “Фантазія лета” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны касцюмы дзіцячага сада № 4 г. Докшыцы, Бягомльскага дзіцячага сада і Крулеўшчынскай СШ.