День железнодорожника и день агрогородка отпраздновали в Крулевщине

photo_2025-08-04_10-30-06

“Віват, Крулеўшчынскі экспрэс!” – пад такой назвай у мінулыя выхадныя ў Крулеўшчыне адзначалі два святы – Дзень чыгуначніка і Дзень нараджэння аграгарадка.

Ганаровым госцем мерапрыемства стала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, якая ў прывітальным слове павіншавала працаўнікоў сталёвых магістраляў.

– Чыгуначная галіна з’яўляецца адной з асноўных у транспартнай сістэме, – гаварыла Валянціна Юр’еўна. – Нельга недаацаніць уклад работнікаў гэтай сферы ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Вы прыкладаеце ўсе намаганні для таго, каб чыгункі працавалі без перапынкаў. Вашы веды, прафесіяналізм і адказны падыход да справы накіраваны на дасягненне новых вынікаў на карысць раёна і краіны ў цэлым. Асобная падзяка ветэранам галіны, якія перадаюць вопыт маладому пакаленню.

photo_2025-08-04_10-30-06 (2)

Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна ўзнагародзіла Ганаровай граматай райвыканкама дзяжурнага па станцыі Крулеўшчына Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Жанну Грыцкевіч, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – аператара станцыйнага тэхналагічнага цэнтра апрацоўкі паязной інфармацыі перавозачных дакументаў па станцыі Крулеўшчына Людмілу Касарэўскую, а таксама выхавацеля Крулеўшчынскага дзіцячага сада Алу Стэфановіч.

Асаблівыя словы падзякі гучалі на мерапрыемстве ў гонар дынастый чыгуначнікаў. Гэта пяць пакаленняў сям’і Ждановічаў, агульны стаж якіх складае 470 гадоў, а таксама сямейныя дынастыі Батураў, Скробутаў, Ліпінгаў, Багданавых, Кавалёнкаў, Бардзенковых, Сіўцэвічаў, Халаевых, Грыцкевічаў, Курсевічаў, Асонаў, Крупскіх.

photo_2025-08-04_10-31-37 (2)

У гістарычны экскурс адправіліся ўдзельнікі свята разам з вядучымі мерапрыемства, які расказалі, што першае згадванне населенага пункта Крулеўшчына адносіцца да 1784 года. У 1902 годзе пачалося будаўніцтва Балагое-Сядлецкай чыгункі. На адлегласці чатырох кіламетраў на паўночны ўсход з’явілася аднайменная чыгуначная станцыя, а побач з ёй – пасёлак для чыгуначнікаў з насельніцтвам 79 чалавек. На сённяшні дзень “Круляўшчызна” ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых станцый Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, а аграгарадок – трэці па колькасці жыхароў сярод населеных пунктаў Докшыччыны.

photo_2025-08-04_10-30-04

Па традыцыі на свяце былі адзначаны сем’і, у якіх сёлета нарадзіліся дзеці. У гэтым годзе бусел заляцеў у Крулеўшчыну 12 разоў. Ушаноўваліся на мерапрыемстве пары-юбіляры. Залатое вяселле ў гэтым годзе адзначаюць Аляксандр і Валянціна Смакілы, Генадзь і Раіса Юхневічы, Васілій і Галіна Халаевы, Пётр і Зоя Лаўрыновічы, Віктар і Таццяна Ждановічы, Віктар і Зінаіда Таляронкі.

У Год добраўпарадкавання ўзорнай названа сядзіба Ігара і Марыі Атрахімовічаў. Дыплом сям’і ўручыў старшыня Крулеўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Іваньковіч.

У межах свята адбыўся конкурс тэматычных пляцовак сярод арганізацый сельсавета. Яго пераможцам стаў калектыў станцыі “Круляўшчызна”, які прадставіў “Цягнік Перамогі”. Другое месца ў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Трэцяе – сумесная пляцоўка Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова і дзіцячага сада. Тройку лідараў павіншавала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алёна Таляронак.

Афіцыйная частка суправаджалася выступленнем мясцовых артыстаў. Фінальным акордам мерапрыемства стаў канцэрт творчых калектываў Белдзяржфілармоніі.

photo_2025-08-02_19-24-38 photo_2025-08-02_19-33-07 (2) photo_2025-08-02_19-33-00 photo_2025-08-02_19-31-47 photo_2025-08-02_19-31-46 photo_2025-08-02_19-31-41 photo_2025-08-02_19-31-29 photo_2025-08-02_19-31-22 photo_2025-08-02_19-27-42 photo_2025-08-02_19-27-30 photo_2025-08-02_19-24-41

photo_2025-08-02_19-33-07 photo_2025-08-04_10-30-05 (2) photo_2025-08-02_19-47-33 photo_2025-08-02_19-47-29 photo_2025-08-02_19-34-34

photo_2025-08-04_10-30-05 photo_2025-08-04_10-31-29 photo_2025-08-04_10-31-32 photo_2025-08-04_10-31-33 photo_2025-08-04_10-31-34 photo_2025-08-04_10-31-37

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *