Улыбается друзьям наш любимый город Докшицы!

photo_2025-08-08_20-18-50

Рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва «Дзве ракі» і Дзень горада Докшыцы, якому споўнілася 618 гадоў, сталі самымі яскравымі падзеямі для жыхароў райцэнтра і гасцей і пакінулі незабыўныя ўражанні.

Вітражная выстава фотаработ “Вернісаж фестывальнай Докшыччыны”, кіналекторый і прагляд фільма “Яркая зорка Сафіі Слуцкай”, ускладанне кветак да помніка на плошчы імя І.С. Палявога, адкрыццё пляцоўкі “Музычнае сэрца горада”, урачыстая цырымонія прысваення сярэдняй школе № 1 імені Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога, конкурсы і майстар-класы, дэгустацыя кулінарных вырабаў, прэзентацыя культурных брэндаў і раённых аглядаў-конкурсаў, дыскатэка пад адкрытым небам – гэта толькі частка мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рамках Дня горада.

Гасцямі вячэрняй праграмы, якая ладзілася на плошчы гарадскога Цэнтра культуры, сталі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч, першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, генерал-маёр запасу Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, ураджэнец Докшыц Віктар Гулевіч, саветнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў горадзе Мінску Ірына Карповіч, шасцікратны рэкардсмен кнігі сусветных рэкордаў Гінеса Вячаслаў Харанека, старшыня Федэрацыі гіравага марафону Сяргей Мацкевіч, дэлегацыя з горада-пабраціма Палкіна Пскоўскай вобласці, дэлегацыя Міжнацыянальнага дзелавога сходу разам са старшынёй Аляксандрам Копелевым і многія іншыя.

IMG_8138

Свае сардэчныя віншаванні з Днём горада яго жыхарам і гасцям адрасаваў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала:
– Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх гараджан незалежна ад іх узросту, нацыянальнасці і веравызнання. Усё тое, чым знакаміты наш горад, – заслуга шматлікіх пакаленняў, якія ўнеслі ўклад у яго стварэнне і развіццё.
Бягучы год у краіне аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Гэта выдатная магчымасць для кожнага з нас зрабіць нашу малую радзіму ўтульнай і яшчэ больш прыгожай. Перакананы, што камфорт і дабрабыт стануць асновай для жыцця на роднай зямлі.
Дарагія землякі! У гэты святочны дзень выказваю словы падзякі жыхарам горада за добрасумленную працу, любоў да малой радзімы і важкі ўклад у развіццё ўсяго раёна. Дзякуй ветэранам працы, якія з’яўляюцца захавальнікамі слаўных традыцый і дастойным прыкладам для маладога пакалення. Асаблівыя словы падзякі гасцям, якія раздзялілі радасць свята разам з намі. Шчасця, дабра і росквіту любімаму гораду!

Ганаровы грамадзянін горада

Самы галоўны набытак горада – гэта людзі, якія на працягу многіх гадоў працавалі на дабрабыт раёна і прынеслі яму славу і гонар. Сярод іх Уладзімір Цацоха і Вячаслаў Аніковіч, якія былі запрошаны на сцэну для прысваення ім звання “Ганаровы грамадзянін Докшыцкага раёна”.

IMG_8112

Уладзімір Аляксеевіч Цацоха пачынаў сваю працоўную дзейнасць у нашым раёне, быў абраны першым сакратаром райкама камсамола, працаваў сакратаром райкама партыі. Займаў пасады першага сакратара Верхнядзвінскага райкама партыі, намесніка выканкама Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Гэты чалавек заўсёды вызначаўся адметнымі рысамі: для яго характэрны працавітасць, адказнасць, прыстойнасць і павага да людзей.

Вячаслаў Іванавіч Аніковіч шмат гадоў працуе трактарыстам-машыністам у ААТ “Таргуны”. Праца на зямлі – сэнс яго жыцця. У 2011 годзе за высокі прафесіяналізм ён быў удастоены ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”, у 2014-м стаў пераможцам абласнога спаборніцтва і заняў першае месца на ўборцы збожжавых. Летась на абласных “Дажынках” у Полацку за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў хлебаробу ордэн Пашаны.

Падарункі

У дзень нараджэння горада, вядома, прынята дарыць падарункі. На гэты раз яго атрымалі работнікі культуры. Са сродкаў мясцовага бюджэту быў набыты пасажырскі мікрааўтобус на 19 месцаў. Ключы ад новага аўтамабіля кіраўнік раёна ўручыў начальніку аддзела культуры райвыканкама Вользе Сушко.

IMG_8119

Стос віншаванняў

Са святам горада і фестывалем нашых землякоў павіншаваў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і перадаў старшыні райвыканкама прывітальны адрас ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, у якім гаворыцца: “… Малады форум за кароткі час набыў рэпутацыю значнай падзеі ў культурным жыцці не толькі Віцебшчыны, а і Беларусі. Кожны год сюды прыязджаюць таленавітыя мастакі, пісьменнікі, музыканты з усёй краіны, а таксама з Расіі, што садзейнічае ўмацаванню міжрэгіянальных сувязей і супрацоўніцтва праз культуру і мастацтва дзвюх дзяржаў. Шчыра жадаем усім удзельнікам фестывалю натхнення, творчых поспехаў і незабыўных уражанняў. Няхай “Дзве ракі” стануць месцам для новых знаёмстваў, плённага абмену вопытам і ўмацавання сяброўства паміж рэгіёнамі і краінамі…”

– Докшыцы, нягледзячы на свой ганаровы ўзрост, застаюцца маладым, сучасным, утульным для людзей горадам, у якім шануюць традыцыі. Прыемна бачыць, з якой любоўю дакшычане адносяцца да сваёй гісторыі, да тых пакаленняў землякоў, чыімі рукамі ствараўся гэты горад. Тое, што зроблена вашай працай, талентам, заслугоўвае высокай павагі, – адзначыў Дзмітрый Дзямідаў, звяртаючыся да дакшычан.

На сцэну быў запрошаны начальнік фінанансавага аддзела райвыканкама Вацлаў Андрыеўскі, якому за шматгадовую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Дзмітрый Дзямідаў уручыў Грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

На гэтым віншаванні не скончыліся. З прывітальным словам да землякоў звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко і зачытаў прывітальны адрас ад імя спікера беларускага парламента Ігара Сергяенкі. Працвітання і дабрабыту гораду і яго жыхарам пажадалі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Марковіч, начальнік Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, наш зямляк Юрый Камянецкі. Відэавіншаванне перадаў кіраўнік Дзмітрыеўскага раёна Курскай вобласці Сяргей Лівенцаў.

Новыя жыхары

Па традыцыі ў дзень нараджэння горада ў дружную сям’ю дакшычан прымалі самых маленькіх яго жыхароў. Пад гучныя апладысменты гледачы сустракалі Лёшу Цалавальнікава, Арсенія Крывёнка, двойню Марка і Міраславу Арлоўскіх, Мілану Каралевіч, Машу Карніловіч, Улада Пярэдню, Леру Багданаву, Цімафея Чучуліна і Арцёма Курлянчыка, якіх на свята ўзялі з сабой іх бацькі.

IMG_8181

Шматдзетныя сем’і, працоўны летапіс і залатыя юбіляры

На свяце дня горада ўшаноўваліся таксама шматдзетныя сем’і, ветэраны працы, залатыя юбіляры. Сваімі сакрэтамі шчаслівага сямейнага жыцця дзяліліся Генадзій і Марыя Асаёнкі, Аляксей і Ірына Грыгаровічы, у сем’ях якіх выхоўваецца па чацвёра дзяцей. Слушныя парады, як пражыць у згодзе і каханні, далі залатыя юбіляры Войцех і Яніна Бальчэўскія. Пра свой працоўны шлях і багаты жыццёвы вопыт ахвотна расказалі Валянціна Онухава і Павел Атрахімовіч.

IMG_8078 IMG_8386

Праграма святочнага кацэрта была напоўнена музычнымі творамі і іншымі нумарамі, якія для гараджан і гасцей падрыхтавалі работнікі культуры. Безумоўна, упрыгажэннем вечара стала песня “Докшыцкі край” у выкананні народнага хора ветэранаў працы “Залатыя гады”, кампазітарам і аўтарам слоў якой з’яўляюцца Мар’ян Зелянкевіч і Ірына Сясіцкая.

IMG_8205 IMG_8332 IMG_8343 IMG_8396 IMG_8018 IMG_8019

IMG_7944 IMG_7957 IMG_7956 IMG_7953 IMG_7951 IMG_7950 IMG_7949

IMG_7960 IMG_7989 IMG_7983 IMG_7980 IMG_7977 IMG_7975 IMG_7973 IMG_7969 IMG_7967

IMG_7992 IMG_8058 IMG_8035 IMG_8033 IMG_7999 IMG_7996 IMG_7995

 

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА,
Яўгеніі МАЛЕВІЧ і Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *