В преддверии праздника 1 сентября встретились с Виктором Шпаком, учителем математики Докшицкой средней школы № 1 имени И.С. Полевого, обладателем звания «Учитель года» и классным руководителем

ЕН 890+

Зусім хутка празвініць школьны званок, які дасць старт чарговаму навучальнаму году. Новы віток школьнага жыцця – рыхтуюцца да яго і вучні, і іх настаўнікі. Сустрэчы са сваімі падапечнымі чакаюць класныя кіраўнікі. З Віктарам Шпакам, настаўнікам матэматыкі докшыцкай сярэдняй школы № 1 імя І.С. Палявога і ўладальнікам звання “Настаўнік года”, а таксама класным (у прамым і пераносным сэнсе гэтага слова) кіраўніком у адной асобе, сустрэліся якраз напярэдадні першаверас­нёўскага свята, каб пагутарыць менавіта пра гэту, калі так можна выказацца, грань педагагічнай работы.

– Віктар Яўгеньевіч, усё часцей пра класнае кіраўніцтва гаворыцца як пра асобны напрамак дзейнасці настаўніка, які патрабуе асобнай жа па­дрыхтоўкі і абавязковага педагагічнага вопыту. Што Вы думаеце наконт гэтага?

– Калі настаўнік-прад­метнік прыходзіць пасля заканчэння навучальнай установы працаваць у школу, ён можа пэўны час проста выкладаць свой прадмет, не ўскладваючы на сябе абавязкі класнага кіраўніка, і такім чынам набірацца вопыту. А як быць настаўніку пачатко­вых класаў, у якога такі варыянт не прадугледж­ваецца? І якая можа быць асобная падрыхтоўка? Паступаючы ў педагагіч­ную ВНУ, ты павінен усве­дамляць, што табе ў лю­бым выпадку давядзецца працаваць з дзецьмі яшчэ і ў якасці псіхолага, ме­дыятара, арганізатара… Зразумела, у класнага кіраўніка спіс “іпастасей” нашмат даўжэйшы, чым у проста выкладчыка, – се ля ві.

– Не сакрэт, што дадат­ковую нагрузку ў выгляд­зе класнага кіраўніцтва га­товы браць на сябе не ўсе настаўнікі. Асабліва су­праціўляюцца мужчыны.

– Так, класнае кіраўні­цтва – гэта вялізная ад­казнасць і дастаткова цяжкая работа. Калі ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных педустановах стануць да яе неяк спецыяльна рых­таваць, магчыма, гэта бу­дзе мець станоўчы вынік. Хаця не ўяўляю, як можна падрыхтаваць да таго, што ты будзеш і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц. Колькасць выхаваўчых мерапрыемстваў апош­нім часам вельмі вырас­ла, і кожнае патрабуе часу на падрыхтоўку звы­чайна больш працяглага, чым на падрыхтоўку ўро­ка, калі ты ўжо вопытны настаўнік і маеш напра­цоўкі. Да ўсяго ж у аба­вязкі класнага ўваходзіць не толькі выхаваўчая, але і арганізацыйная работа – кантроль за паспяхова­сцю, паводзінамі, маты­вацыя, разбор канфлікт­ных сітуацый, а таксама камунікацыя з бацькамі, вядзенне дакумента­цыі і шмат іншага. Вось і бяруцца многія за клас­нае кіраўніцтва без аса­блівага энтузіязму, муж­чыны асабліва, таму што мы ў сілу сваіх гендэрных асаблівасцей “заточа­ны” на работу з даклад­нымі задачамі. А тут якіх толькі роляў на сябе не даводзіцца прымяраць! Адваротны бок “медаля” – у цябе ёсць, скажам так, свае дзеці, з якімі най­больш блізкі і якія пры правільным падыходзе бачаць у табе старэйша­га таварыша, абаронцу, дарадцу, сябра, у якога можна штосьці пераня­ць і чамусьці навучыцца не толькі ў плане адука­цыйным, але і ў агульна­чалавечым. А гэта дара­гога варта. Таму класнае кіраўніцтва не магу на­зваць цяжкім грузам – усё ж такі маральнае за­давальненне ад зносін з дзецьмі пераважвае.

– Мяркуючы па вод­гуках Вашых вучняў і іх бацькоў, у Вас усё атрым­ліваецца. Якім чынам?

– Складанае пытан­не… Думаю, не ўсё і не заўсёды. Усё ж такі кож­нае дзіця – гэта асобны свет, і немагчыма ўсіх аднолькава настроіць на хвалю ўзаемаразумення і двухбаковай прыхільна­сці. Аднак старацца гэта зрабіць трэба абавязкова! Як? Разумееце, настаўнік, а тым больш класны кіраўнік – гэта ні трохі не пасада, у пэўнай ступені нават не прафесія – гэта вобраз. Вучыш і выхоўва­еш дзяцей на ўласным прыкладзе – ніяк інакш. Хочаш, каб твой прадмет быў ім цікавы – ён паві­нен быць перш-на­перш цікавым табе самому, ты ім гарэць п а в і н е н ! Тады і не­ардынар­ныя фор­мы ўрокаў самі па сабе ў тва­ёй галаве будавацца будуць, і патлумачы­ць склада­нае даступна атрымаецца, і даць неабходнае і слабейшым, і мацней­шым вучням. Па-другое, вельмі важна ўвесь час дастойна праходзіць вы­прабаванне “на слабо”. “Ага, – пратэстуюць, бы­вае, мае “малыя”, – думае­це, лёгка выйсці на сцэну і перад усімі заспяваць, калі спяваеш так сабе?” Што ж, выходзім разам – і спяваем, і танцуем, і ў інсцэніроўках іграем (і спявае, і танцуе, і іграе на сцэне Віктар Шпак вы­датна – Аўт.). Тлумачу ім: для таго каб зразумець, ці варта займацца якой-не­будзь справай, трэба аба­вязкова паспрабаваць. Не варыянт разважаць пасля з кіслай мінай: а вось каб я рашыўся тады, дык, можа б… Сам у жыцці прытрымліваюся такога прынцыпу і ўмоўнага ладу з часціцай “б” не ўспрымаю.

– Віктар Яўге­ньевіч, Вы згод­ны з тым, што галоўнае ў пра­фесіі педагога – любіць дзяцей?

– Не. Любіць дзяцей – гэта, скажам так, нар­мальны стан нар­мальнага чалаве­ка, ці педагог ён, ці трактарыст, ці бухгал­тар. Гэта па ўмаўчанні. Для настаўніка ёсць шмат галоўнага. У кожным дзі­цяці трэба бачыць асо­бу. Трэба ўмець выявіць здольнасці, вызначыць “мяжу” інтэлектуальных магчымасцей і “танцава­ць” у навучанні ад гэтага. Важна быць такім, каб табе давяралі. Важна зай­мець аўтарытэт менавіта настаўніка і выхавацеля, а не ўрокадаўца. Шмат яшчэ што важна, і чым даўжэй ты ў прафесіі, тым гэтых пунктаў становіцца больш.

– Класнаму-мужчыне складаней з дзяўчынкамі, затым ужо дзяўчатамі, чым з хлопчыкамі-юнакамі?

– Не сказаў бы. Усё ін­дывідуальна. У мяне вось дачка, мы з ёй вельмі бліз­кія: і размаўляць можам на любыя тэмы, і дзяліцца патаемным – разнаполас­ць тут, думаю, не мае нія­кага значэння. У выпадку з вучнямі тое ж самае. Калі ёсць давер, узаемапа­вага, паразуменне, пол не мае значэння.

– У педагогіку прыйшлі мэтанакіравана?

– Не. Бывае, што ў жыц­ці на прыняцце рашэнняў уплываюць абставіны. Я мог бы стаць ваенным або інжынерам, але, паўтару­ся, не люблю ўмоўны лад дзеясловаў, таму і не шка­дую, што не стаў. Выбар зроблены – значыць, лад­зім жыццё ў адпаведнасці з ім.

– Вы сказалі, настаўнік – гэта вобраз. А вобраз заўжды шматгранны. Раскажыце, які Віктар Шпак не ў школе.

– Звычайны чалавек, які жыве і перажывае розныя пачуцці, думае, сумняваецца, памыля­ецца, радуецца і сумуе, займаецца любімымі справамі. Мне падабаец­ца рабіць штосьці сваімі рукамі – не абмяжоўваю сябе ў гэтым ніякімі рам­камі. Калі будаваць, то дом з нуля і пад ключ з сантэхнікай і электры­кай. Калі займацца ага­родніцтвам, то не проста вырасціць ураджай, але яшчэ і ўсялякіх закру­так, саленняў ды варэн­няў з яго назапасіць на зіму. Калі гатаваць, то не прасцецкія суп ды яечню, а што-небудзь асаблівае. Праўда, тут мая ахвота ўваходзіць у супярэчнасць з жа­даннем падтрымліва­ць цела ў аптымальнай фізічнай форме (спорт для мяне таксама не на апошнім месцы). Нечала­вечую вытрымку трэба праяўляць, каб не з’есці лішні кавалак Свецінай выпечкі, у якой яна ас, як, дарэчы, і ў рукадзеллі (жонка Святлана Паш­коўская-Шпак, кіраўнік народнага ансамбля “Землякі” Параф’янаўска­га СДК – Аўт.). Яшчэ мая любімая Святлана вель­мі захапляецца вырош­чваннем кветак. Усёй ду­шой падтрымліваю гэта яе хобі і дапамагаю, чым магу. А яна затое ніколі не супраць маіх паездак на рыбалку – а рыбак я апантаны! – і пры маг­чымасці можа скласці мне кампанію. Дык, кры­ху перайначыўшы мудра­га ката Матроскіна, магу сказаць, што сумесная праца на сумесную ка­рысць аб’ядноўвае (смя­ецца). Які я яшчэ? На­пэўна, шчаслівы, бо ёсць сям’я, дом, сябры, пра­фесія, у якой маю магчы­масць сябе рэалізоўваць, мае вучні, ёсць планы і задумы на далейшае – гэта, здаецца, усё, што патрэбна ў жыцці.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *