Какие вопросы решались во время проведения дня Волколатского сельсовета?

ступ

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Абіралы ў раёне прайшоў дзень Валкалацкага сельсавета. Як звычайна, ён пачаўся з правядзення прыёмаў грамадзян ва ўсіх населеных пунктах.

Да кіраўніка раёна на прыём прыйшла старэйшына аграгарадка Антаніна Бабарыка, каб падзякаваць ад імя жыхароў Валкалацкага і Сітцаўскага сельсаветаў, а таксама Слабадскога Мядзельскага раёна за тое, што не закрылі, як раней планавалася, кантэйнерную аўтазаправачную станцыю.

– Мы, валкалатцы, удзячны таксама за медыцынскае абслугоўванне ўрачу Вользе Войніч, старшыні Валкалацкага сельскага Савета Пятру Кацейку за работу з насельніцтам і дэпутату, дырэктару філіяла «Докшыцыводаканал» Андрэю Шнітко за дапамогу ў вырашэнні многіх пытанняў, – гаварыла ад імя вяскоўцаў Антаніна Віктараўна.

А яшчэ старэйшына звярнула ўвагу на тое, што трэба неадкладна рамантаваць ганак крамы ў Валкалатах, бо на разваленых прыступках можна ногі павыкручваць. Старшыня райвыканкама даручыў кіраўніцтву філіяла аблспажыўтаварыства выправіць сітуацыю, а таксама прыбраць бярозу, якая дзіўным чынам вырасла на даху гэтага гандлёвага аб’екта.

У вёсцы Гарадзішча больш за дзясятак домаўладанняў падключана да электраацяплення. Такой выгодай жадаюць карыстацца яшчэ некалькі чалавек, але для гэтага не хапае магутнасцей электрасетак. Вяскоўцам было патлумачана, што прыйдзецца пачакаць, бо іх населены пункт ўключаны ў праграмму на 2030 год.

Як і раней, у людзей былі прэтэнзіі наконт асартыменту тавараў у аўтакраме. На яго беднасць і недастатковую колькасць, а часам і пратэрмінаванасць малочнай і мясной прадукцыі скардзіліся ў вёсках Цынкі, Гарадзішча, Кісева, Загацце і Харошкі. А вось абслугоўваннем хлебазаводаўскай аўтакрамай насельніцтва задаволена.

Жыхары вёскі Вішнёўцы прасілі зрэзаць кустоўе каля пустой хаты № 51, у Кулеўшчыне – абкасіць каля дарогі і падсыпаць яе ў двух месцах. У Станіслаўцах падзякавалі кіраўніцтву ДП “АграСітцы” за прадастаўленне камбайна для ўборкі прысядзібнага ўчастка, а ў Сенькаўшчыне – сацыяльнаму работніку Іосіфу Януковічу за абслугоўванне.

– Валкалацкі сельсавет у пэўнай ступені складаны, – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала. – Буйных прадпрыемстваў няма, а значыць, пытанні, звязаныя з добраўпарадкаваннем, вырашаць не так проста. Разам з тым ёсць узаемапаразуменне мясцовай улады са старэйшынамі, якія разам знаходзяць рэсурсы і сілы.

Пра тое, як наводзіцца парадак у населеных пунктах сельсавета, на выніковым пасяджэнні расказаў старшыня Валкалацкага сельскага Савета дэпутатаў Пётр Кацейка.

– У першым паўгоддзі ў адпаведнасці з Указам № 116 разабраны тры хаты ў Гарадзішчы, Трафімаве і Малякове, – паведаміў Пётр Баляслававіч. – Абкошваць землі агульнага карыстання, участкі каля пустых хат дапамагалі работнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ДП “АграСітцы”, ПМС, ПАВП № 11, Белтэлекама, РЭС, ДРБУ-180.

Сацыяльная служба і Валкалацкае лясніцтва добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол помніка запгінулым воінам-землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Там жа пасадзілі алею з 40 елачак. Сёлета мясцовыя работнікі культуры правялі касметычны рамонт помніка ў Загацці. Будаўнічыя матэрыялы прадаставіла сельгаспрадпрыемства.

У рамках рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў сельвыканкам
разам з валкалатцамі адрамантавалі мост праз раку Патачанку, а таксама аднавілі калодзеж на вуліцы Сонечнай. Фінансавую падтрымку аказаў касцёл.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца навядзенню парадку на могілках. Па ініцыятыве насельніцтва і за кошт уласных ахвяраванняў у вёсцы Струкі на могілках устаноўлена новая агароджа, а камунальнікамі адрамантавана кантэйнерная пляцоўка.

34 – столькі населеных пунктаў размешчана на тэрыторыі Валкалацкага сельсавета. Колькасць насельніцтва складае 645 чалавек (331 – працаздольнага ўзросту, 270 пенсіянераў). У васьмі вёсках насельніцтва не пражывае.

 

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота аўтара. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *