Трендом аграрной экономики стала модернизированная МТФ «Добрунь» ОАО «Бегомльское»

ЕН 1168

В начале сентября Глава государства Александр Лукашенко объявил Благодарность ОАО «Бегомльское» за значительный вклад в развитие сельскохозяйственной отрасли и достижение высоких производственных показателей.

Строительство и реконструкция молочно-товарных комплексов стало трендом аграрной экономики. Вывести животноводство во всех регионах на высокий технологический уровень – требование Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко. Первой ласточкой в Витебской области стала реконструкция МТФ «Добрунь» ОАО «Бегомльское». С момента завершения инвестиционного проекта истек год. Бесспорным является тот факт, что, каких бы высот ни достигали сельхозпредприятия в развитии растениеводства (а ОАО «Бегомльское» достигает!), все же основной доход получается от реализации молока. Журналисты «РВ» узнали, каким стал этот год для коллектива модернизированной фермы.

Як гэта было

Рэканструкцыя пачалася ў снежні 2023 года і была завершана ў верасні 2024-га. Аб’ект адкрыўся першым у Віцебскай вобласці з ліку дзесяці са значным, у тры месяцы, апераджэннем графіка. Генеральным падрадчыкам выступіла ААТ “МПМК-198” г. Лагойска. На рэканструкцыю было выдзелена восем мільёнаў рублёў з абласнога бюджэту, шэсць мільёнаў склаў крэдыт інвестара – ААТ “Прамагралізінг”. Будаўніцтва вялося і за лік крэдытных рэсурсаў ААТ “Белаграпрамбанк” і сродкаў самой сельгасарганізацыі. Праект уключаў максімальнае выкарыстанне ўзведзеных раней памяшканняў і будаўніцтва новых. Варта адзначыць, што крэдытныя і ўласныя сродкі ААТ “Бягомльскае” выкарыстоўваліся настолькі рацыянальна, што аб’ект быў здадзены з эканоміяй звыш аднаго мільёна рублёў.

ЕН 1150

Што зроблена і дзейнічае

Тэрыторыя малочнатаварнай фермы абгароджана па перыметры, практычна поўнасцю заасфальтавана. Пабудаваны санпрапускнік. Будынак кароўніка рэканструяваны пад памяшканне для ўтрымання сухастойных кароў. Узведзены яшчэ адзін кароўнік на 320 галоў дойнага статку. Ён абсталяваны святлоаэрацыйным каньком для пранікнення сонечных промняў і свежага паветра і вентылятарамі пад столлю – усё гэта, безумоўна, паляпшае ўмовы камфортнага, а галоўнае спрыяльнага для здароўя ўтрымання пагалоўя. Цялятнік на 400 галоў маладняку – яшчэ адно будаўніцтва ў рамках праекта. Зараз на тэрыторыі фермы тры такія памяшканні. Эксплуатуюцца новы склад для грубых кармоў, водазаборнае збудаванне з артэзіянскімі свідравінамі і воданапорнай вежай. Ёсць таксама два пажарныя вадаёмы.

ЕН 1166

Вытворчасць

Перад калектывам ААТ “Бягомльскае” зараз стаіць сур’ёзная задача: павялічваць і без таго высокія надоі малака, каб выйсці на акупнасць фермы як мага хутчэй. Як паказвае час, з задачай гэтай у сельгаспрадпрыемстве спраўляюцца. Пацвярджэннем таму, канешне ж, вытворчыя паказчыкі. Так, валавая вытворчасць малака на ферме “Дабрунь” за восем месяцаў бягучага года – 1990,3 тоны, што складае 166,5 працэнта да адпаведнага перыяду 2024 года. Каб не было сумненняў, што паказчык такі атрымаўся толькі за кошт павелічэння пагалоўя дойнага статку, варта прывесці яшчэ такія лічбы: сярэдні надой ад каровы за восем месяцаў складае 6504 кілаграмы малака, а летась быў 6008 – на 496 кілаграмаў больш, і прырост – 108,3 працэнта.

Ірына Кібалка і Святлана Глазко за абмеркаваннем надзённых спраў.

Ірына Кібалка і Святлана Глазко за абмеркаваннем надзённых спраў.

Сярэднясутачны надой ад каровы на “Дабруні” – 26,8 кілаграма малака! А калі дадаць яшчэ, што рэалізуецца яно ўсё сортам “экстра”, што падзеж жывёлы мінімальны, што павялічваецца паказчык выхаду цялят? Бадай, якіясьці каментарыі тут лішнія: лічбы гавораць самі за сябе. Ну а за лічбамі гэтымі стаяць

Людзі

На сённяшні дзень калектыў “Дабруні” – 36 чалавек, уключаючы механізатараў, якія абслугоўваюць ферму. Загадчыкі, як і на МТК “Бягомль”, два: Алена Кулага і Ірына Кібалка. Падчас нашага прыезду была змена Ірыны Міхайлаўны.

Цялятніцы Ірына Зялёнка і Алена Скакун.

Цялятніцы Ірына Зялёнка і Алена Скакун.

– Ведаеце, адно задавальненне зараз працаваць на ферме, – падзялілася яна. – Не толькі таму, што ўмовы для працы створаны, а і таму, што калектыў цудоўны сабраны: усе працавітыя, адказныя, за справу хварэюць. У нас паразуменне, добрыя адносіны, а мікраклімат у плане дасягнення агульнага поспеху іграе далёка не апошнюю ролю. Так прыемна, што пра кожнага нашага работніка магу сказаць толькі добрыя словы.

У суправаджэнні Ірыны Міхайлаўны абышлі амаль усю ферму, любуючыся парадкам, чыстай, дагледжанай жывёлай і, вядома ж, працай жывёлаводаў. Рады былі сустрэць нашу даўнюю знаёмую, у мінулым паштальёна Наталлю Кавалевіч, пра якую пісалі як пра адну з лепшых работніц, а таксама як пра чалавека творчага. Творчасць сваю Наталля Аляксандраўна не замарудзіла праявіць і на новым месцы работы: размалявала сцены прафілакторыя для нованароджаных цялят.

– Цяпер у нас, як і на комплексе “Бягомль”, свая мастачка ёсць, – цешыцца Ірына Кібалка.

У новым цялятніку заспелі за работай перадавога не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне аператара па вырошчванні маладняку Вадзіма Глазко.

Вадзім Глазко да сваіх падапечных адносіцца з ласкай .

Вадзім Глазко да сваіх падапечных адносіцца з ласкай .

Самыя цёплыя эмоцыі, як заўжды, ад наведвання малышні да двух месяцаў – пра “плюшавае” ласкавае пагалоўе клапоцяцца цялятніцы Ірына Зялёнка і Алена Скакун. Алена Пятроўна ўжо было пайшла на пенсію, але запрасілі – і вярнулася да любімай справы. “На вагу золата ў нас гэтыя жанчыны”, – адзначае загадчыца.

Яшчэ адна навінка на ферме – змешвальнік-кормараздатчык вытворцы “Faresin Industries”. На ім працуе Сяргей Бацэка, і тое, якія перавагі мае гэта цудоўная тэхніка, што трэба ведаць, каб ёю ўпраўляць, – тэма асобнага артыкула.

Сяргей Бацэка на суперкормараздатчыку.

Сяргей Бацэка на суперкормараздатчыку.

Добраўпарадкаванне

Акуратна падстрыжаныя газоны, клумбы і рабаткі, на якіх буяюць кветкі, малады сад з рознымі радочкамі пладовых дрэў, разарый, садовыя фігуркі – усё гэта на тэрыторыі “Дабруні” займела прапіску і належны догляд.

– Так, даглядаць усё гэта – дадатковая праца, але ж душа радуецца, калі так прыгожа, – гаворыць Ірына Кібалка. – Таму, думаю, на тым, што ёсць, не спынімся – дырэктар нашай гаспадаркі Аляксандр Веньямінавіч Навіцкі ў гэтай справе заўжды падтрымае і дасць стымул. Праз колькі гадоў, думаю, гасцям будзем ружы дарыць і яблыкамі са свайго саду частаваць.

Верыцца, што так і будзе.

Наталля Кавалевіч у аформленым ёю прафілакторыі.

Наталля Кавалевіч у аформленым ёю прафілакторыі.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *