Оператор по искусственному осеменению ОАО «Докшицкий райагросервис» Наталья Кветинская: «Есть приплод — будет молоко»

Наталля Квяцінская ў сваёй рабочай лабараторыі. 

Наталля Квяцінская ў сваёй рабочай лабараторыі. 

Своим ли делом занимается человек, можно определить по его трудовому стажу, достижениям, отзывам о работе коллег и руководства. В конце концов, по тому, как он рассказывает о своих трудовых буднях, о тонкостях и достоинствах того, чему посвятил жизнь. Как показалось во время встречи, оператор по искусственному осеменению скота МТК «Ольховка» ОАО «Докшицкий райагросервис» Наталья Кветинская точно на своем месте.

– Я ў іншых сферах, акрамя жывёлагадоўлі, ніколі працаваць не спрабавала, – гаворыць Наталля Мікалаеўна. – Работа была знаёмай з малых гадоў, паколькі дапамагала маме. Так склалася, што ў жыцці маім рана здарылася каханне, а адпаведна і замужжа, таму і вучыцца ў горад не паехала, а пайшла, як ужо салідная замужняя жанчына, – смяецца, – працаваць на свінакомплекс. А праз пэўны час мне прапанавалі асвоіць прафесію тэхніка-асемянатара, адправілі на курсы, дапамаглі замацаваць атрыманыя веды на практыцы ў сваёй гаспадарцы. Так вось і працую па гэтай спецыяльнасці з 2012 года. На дваіх з калегай Людмілай Апенка ў нас тысячнае пагалоўе дойнага статку і пару соцень цялушак.

Наталля Квяцінская паказвае добрыя вынікі работы, за што неаднаразова адзначалася, а ў 2016 годзе ўвогуле заняла першае месца ў раённым спаборніцтве сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы. Наталля Мікалаеўна адзначыла, што разумее сваю высокую адказнасць, паколькі ад працы асемянатара ў немалой ступені залежыць павелічэнне вытворчасці малака, а значыць і вынікі работы сельгаспрадпрыемства, і заработная плата жывёлаводаў. Таму і стараецца, прымяняючы спаўна і веды, і вопыт, і практычныя навыкі. А яшчэ яна любіць жывёлу, а без гэтага – стала ўжо даўно аксіёмай – поспех немагчымы.

Суразмоўца заўважае, што работа яе адназначна не для беларучак і вымагае пэўнай вынослівасці, якая з цягам часу, канешне ж, адпрацоўваецца. Разам з тым яе задавальняе графік работы “як у іншых арганізацыях” – з васьмі да сямнаццаці гадзін. Усё ж такі ён не патрабуе практычна начнога пад’ёму і позняга вяртання дадому. Гэта для Наталлі, у якой трое дзяцей, а малодшай дачушцы Олечцы яшчэ толькі чацвёрты год, вельмі важна. Як важна і бачыць вынік сваёй працы – добры выхад здаровых цялят.

– Даваць жыццё такім цудоўным істотам – хіба ж не харошая прафесія? – гаворыць напрыканцы.

Бясспрэчна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *