Ирина Граховская из города Докшицы успешно совмещает серьезную профессию, блестящий певческий талант и милое хобби
У молодой докшичанки Ирины Граховской серьезная профессия, блестящий певческий талант и милое хобби. А еще девушка поклонница здорового образа жизни, постоянная посетительница тренажерного зала и бассейна, строго придерживается определенного режима дня, что помогает сохранять душевное равновесие.
Ирина работает инженером по качеству планово-производственного сектора ДРСУ-180 на протяжении последних десяти лет. Устроилась сюда сразу после окончания факультета транспортных коммуникаций Белорусского национального технического университета. Кстати, СШ № 2 г. Докшицы закончила с золотой медалью.
Ірына працуе інжынерам па якасці планава-вытворчага сектара ДРБУ-180 на працягу апошніх дзесяці гадоў. Уладкавалася сюды адразу пасля заканчэння факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Дарэчы, СШ № 2 г. Докшыцы закончыла з залатым медалём.
– У школьныя гады перад выбарам “куды пайсці вучыцца?” не стаяла, бо з дзяцінства адчувала прыхільнасць да дарожна-будаўнічай галіны, дзе працавала майстрам мая мама, – успамінае Ірына. – У ДРБУ часта назірала за работай дарожнікаў, была знаёма з рознай тэхнікай, таму ва ўніверсітэце вучыцца было трохі прасцей, чым многім аднакурснікам.
Прынялі маладога спецыяліста ў філіяле прыветліва. “Яна ж на нашых вачах вырасла”, – казалі ветэраны працы, акружаючы дзяўчыну клопатам.
У прафесіі Ірына Іванаўна не расчаравалася. І калі напачатку дапамагалі вопытныя майстры, то зараз яна сама можа даць слушныя парады новым работнікам.
У цесным узаемадзеянні працуе з калегамі, складае акты каштарысна-выканаўчай дакументацыі і тэхналагічныя карты, робіць справаздачы, выконвае іншыя абавязкі. Сёлета Ірына Грахоўская ўзнагароджана Ганаровай граматай КУП “Віцебскаблдарбуд” за прафесіяналізм.
– Работай задаволена, – сцвярджае інжынер. – Гэта тое, што разумею і люблю. Хвалююся за якасць мясцовых дарог і міжволі параўноўваю іх з іншымі, бываючы за межамі раёна. Нам ёсць чым ганарыцца! Тут склаўся добры калектыў, з якім не толькі прыемна працаваць, але і адпачываць, падарожнічаць – ездзілі разам, напрыклад, у Гродна, Брэст. Зарплата годная. Мне падабаецца жыць у родным горадзе, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для асобаснага развіцця: цудоўна наладжана работа культурных і спартыўных аб’ектаў.
Памятаю Ірыну як яркую ўдзельніцу школьнай вакальнай групы “Беразняначка”. А калі дзяўчына вярнулася са сталіцы на радзіму, чакала, што вось-вось убачу яе на сцэне. Але спявачка “маўчала”…
– На самай справе з музыкай ніколі не расставалася, – тлумачыць яна. – Удзельнічала ва ўніверсітэцкіх канцэртах, брала платныя ўрокі па вакале ў прыватнай сталічнай студыі. Спявала ў інтэрнаце. Музыка – мова сэрца. Яна падтрымлівае ў розных сітуацыях, дае сілы. Паўза ў маёй творчасці ўзнікла ў сувязі са стратай дзядулі. А яшчэ паўплывала адаптацыя да першага працоўнага месца: таксама было не да песень, хацелася як мага хутчэй унікнуць у курс спраў. Ды неяк і нагоды не знайшла, каб зноў уліцца ў музычную плынь раёна…
Ірына выйшла на сцэну толькі ў пачатку бягучага года падчас святкавання 60-годдзя з дня ўтварэння ДРБУ-180. Перад яе выступленнем адбыўся пацешны момант. Яна ў тым ліку і як памочніца арганізатараў мерапрыемства стаяла з калегай за кулісамі, калі хтосьці з культработнікаў запытаў: “Дзяўчаты, вы зараз выступаеце?” “Не-не”, – адышла ўбок калега. “Чаму не? Так!” – усміхнулася Ірына. Яе музычны нумар стаў шыкоўным сюрпрызам для ўсяго працоўнага калектыву.
Пасля новага дэбюту Ірына Грахоўская стала чаканым госцем на ўсіх раённых сцэнах. Спявала на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі, мерапрыемствах да Дня Перамогі, Дня народнага адзінства і іншых. Прызнана пераможцай у намінацыі “Лепшы саліст” у аглядзе-конкурсе “Таленты Докшыччыны”.
І калі сцэна патрабуе шырыні душы напаказ, выразных эмоцый, разняволенасці, то другое хобі Ірыны пераносіць яе ў ціхае цацачнае дзяцінства, дзе можна атрымаць не меншую асалоду, седзячы ва ўтульным крэсле: дзяўчына захапілася амігурумі – японскім мастацтвам вязання шыдэлкам сімпатычных звяркоў і чалавечкаў. Іх у яе ўжо цэлая калекцыя.
Так наша зямлячка, займаючыся разнастайнай дзейнасцю, напаўняе сябе адчуваннямі цэльнасці жыцця. І ад гэтага ёй яшчэ больш хочацца тварыць і напоўніцу рэалізоўваць сваё прызванне.
Ніна КРУКОВІЧ.



