Докшицкая районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов подвела итоги деятельности

IMG_3084

У Докшыцкім ГЦК адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Фурсевіч і намеснік дырэктара ТЦСАН, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Таляронак.

Аб рабоце арганізацыі за справаздачны перыяд паведаміла старшыня раённага савета ветэранаў Ларыса Кандратовіч.

– На сённяшні дзень раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў налічвае 46 пярвічак, якія складаюцца з 4 921 ветэрана вайны і працы, – адзначыла Ларыса Іванаўна. – Асноўны кірунак дзейнасці нашай суполкі – арганізацыйная, сацыяльная і культурна-масавая работа з людзьмі пажылога ўзросту. Гэта актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных памятным і знамянальным датам, правядзенне разнастайных святочных акцый, тэматычных аўтапрабегаў, у тым ліку сумесных з раённымі арганізацыямі БРСМ і прафсаюзамі. Напрыклад, традыцыйнымі можна назваць экскурсіі па раёне, падчас якіх ужо адбылося знаёмства з гістарычным мінулым Тумілавіцкага, Сітцаўскага, Параф’янаўскага і Парплішчанскага сельсаветаў. Цікавым быў аўтапрабег па маршруце партызанскай Бягомльшчыны. Самыя цесныя сувязі наладжаны з вучнямі СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч. Сумесна праводзяцца круглыя сталы, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы. Напрыклад, кожны год у межах святкавання Дня пажылых людзей ва ўстанове адукацыі арганізоўваецца спартландыя “Адзінства пакаленняў”, у якой удзельнічаюць каманды ветэранаў, школьнікаў і іх бацькоў.

IMG_3138

Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, ветэраны маюць магчымасць наведваць гурткі па інтарэсах, удзельнічаць у паломніцкіх экскурсіях і паездках у сталічныя тэатры.

Напэўна, ні адно раённае мерапрыемства не абыходзіцца без выступлення народнага хору ветэранаў “Залатыя гады”, якім кіруе начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Сушко.

Ветэраны раённай арганізацыі вельмі ўдзячны за наяўнасць групы здароўя для грамадзян пажылога ўзросту, якая працуе ў басейне ФСК “Ураджай”.

Асаблівая ўвага надаецца валанцёрскай рабоце.

Ветэраны ўмеюць не толькі адпачываць, але і працаваць. Як прыклад – актыўны ўдзел у суботніках, добраўпарадкаванне розных куткоў раёна.

У практыку арганізацыі ўвайшло правядзенне штогадовага раённага агляду-конкурсу “Ветэранскае падвор’е”.

Напрыканцы выступлення прагучалі словы падзякі за падтрымку і дапамогу ад арганізацыі раённай уладзе, а таксама кіраўнікам: аддзела культуры Вользе Сушко, філіяла “Докшыцыводаканал” Андрэю Шнітко, хлебазавода Аляксею Байкову, рэдакцыі раённай газеты “Родныя вытокі” Аляксандру Варанковічу, Бягомльскага музея народнай славы Вользе Таляронак, індывідуальным прадпрымальнікам Сяргею Зялёнку, Генадзію Ласкіну, Аляксандру Малюжанцу, Антаніне Петрашонак.

Пра дзейнасць пярвічных ветэранскіх арганізацый аддзялення дэпартамента аховы МУС, участка электрасувязі РУП “Белтэлекам”, ААТ “Таргуны” і ЦБП ААТ “Беларусбанк” у г. Докшыцы расказалі іх старшыні Іван Лось, Зоя Модаль, Аляксандр Малюжанец і Людміла Калбасіч.

IMG_3112

IMG_3119IMG_3122IMG_3126IMG_3130

На мерапрыемстве ўзнагародамі была адзначана дзейнасць ветэранскага актыву. Так, Падзяку Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў атрымала адказны сакратар раённай арганізацыі Людміла Ждановіч. Ганаровымі граматамі раённай арганізацыі ветэранаў адзначаны ветэран Ядвіга Шульгат, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Ларыса Маркавец, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі УП “Віцебскторф” Марына Салодкая, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзела адукацыі райвыканкама Даната Лапатка, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Докшыцкага ўчастка паштовай сувязі Пастаўскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” Тамара Лось, ветэран Алена Сарокіна.

Кандыдатура Ларысы Кандратовіч аднагалосна падтрымана саветам, і Ларыса Іванаўна зноў абрана старшынёй раённай арганізацыі.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам.

IMG_3139 IMG_3214 IMG_3213 IMG_3200 IMG_3193

IMG_3239 IMG_3249 IMG_3247 IMG_3244IMG_3258

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *