Молодые специалисты ОАО «Докшицкий райагросервис» приняли участие в слёте «АгроБудущее»

АГРО

У сталіцы адбыўся злёт маладых работнікаў сяла “АграБудучыня”, удзельнікамі якога сталі дэлегацыі з кожнага рэгіёна краіны. У іх саставе былі аграномы, ветэрынары, заатэхнікі, механізатары і сучасныя аграблогеры. Докшыцкі раён на злёце прадставілі маладыя спецыялісты ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.

– Праграма мерапрыемства была насычанай і цікавай, – гаворыць бухгалтар сельгасарганізацыі Анастасія Дабравольская. – Стартаваў злёт на базе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта – вядучага адукацыйнага цэнтра, які рыхтуе інжынераў і ўкараняе інавацыі. Нам пашчасціла стаць удзельнікамі новага рэспубліканскага праекта “Пульс моладзі”. У межах гэтага праекта прайшла інтэлектуальная гульня, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, якая называецца “Жаночыя імёны на карце Беларусі”. Пытанні тычыліся жанчын, іх укладу ў культуру, гісторыю, адукацыю, навуку. Было вельмі цікава і пазнавальна. Карысным пунктам праграмы стала наведванне вядучых прадпрыемстваў, такіх, як агракамбінат “Ждановічы”, ААТ “Гастэлаўскае” і “АМКАДОР – СЕМАШ”. Увогуле, мерапрыемства паказала, што сельская гаспадарка – гэта вельмі перспектыўны кірунак, які актыўна развіваецца. Гэта і лічбавізацыя, і каардынатнае земляробства, і выкарыстанне новых агрэгатаў. Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў стаў майстар-клас ад вядомых беларускіх блогераў па папулярызацыі сельскай гаспадарчай дзейнасці ў сацыяльных сетках. Напрыканцы злёту кожнай дэлегацыі прапанавалі выдзеліць трэнды, прыярытэты, а таксама тое, што можа негатыўна паўплываць на галіну. Усе сышліся ў меркаванні, што для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі неабходны кадры, якія будуць працаваць на месцах. А таму неабходна ўсебакова працаваць з маладымі спецыялістамі. Злёты і форумы, падобныя на “АграБудучыню”, бясспрэчна, патрэбныя, бо дапамагаюць абмену вопытам.

Арганізатарамі рэспубліканскага злёту маладых работнікаў вёскі “АграБудучыня” з’яўляюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена
раённай арганізацыяй ГА “БРСМ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *