Штукатуры Марина Конон и Алеся Хардина трудятся на строительном участке филиала «Докшицыводоканал»

IMG_4679 с

Марына Конан і Алеся Хардзіна (на здымку злева направа) у філіяле “Докшыцыводаканал” навічкі. Але што тычыцца іх прафесіі, то яны адны з вопытнейшых тынкоўшчыц у раёне з амаль 20-гадовым стажам.

Перш як прыйсці ў водаканал, абедзве жанчыны працавалі ў ПМК-52. Спецыялізаваліся на выраўноўванні сцен, столі і фасадаў. Залатыя рукі тынкоўшчыц былі задзейнічаны практычна на ўсіх аб’ектах жылога фонду, якія за апошнія гады “выраслі” ў райцэнтры. Уладкаваўшыся но новае месца работы, не прагадалі, наадварот, набылі новых сяброў сярод калег і ўсебаковую падтрымку ад кіраўніцтва філіяла.

– На будаўнічым участку, дзе працуем, – адны мужчыны, таму мы з Марынай пад надзейнай абаронай, – жартам гаворыць Алеся Аляксандраўна. – Увогуле ў філіяле створаны ўсе належныя ўмовы для працы. Мы задаволены.

Зараз жанчыны завяршаюць аддзелку кабінетаў на другім паверсе адміністрацыйнага будынка філіяла “Докшыцыводаканал”. Пасля адправяцца на іншы аб’ект – у цэнтральную раённую бальніцу, дзе ідзе рамонт тэрапеўтычнага аддзялення.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *