Многодетная мама Ольга Шинкевич из города Докшицы нашла себя в спорте, театре и вышивке
Дакшычанка Вольга Шынкевіч успамінае, што калісьці яе мама любіла нагадваць у размове пра хатнія абавязкі: “Жанчына трымае тры вуглы, мужчына – адзін”. Вольга Уладзіміраўна развівае гэта меркаванне: “Па традыцыі на цудоўнай палове чалавецтва дзеці, утульнасць і быт, таму яна апрыёры не можа быць слабай. Да таго ж павінна ярка праяўляць сябе ў рабоце і грамадскім жыцці, каб развівацца і быць дастойным прыкладам для сваіх дзяцей”.
Вольга якраз і імкнецца адпавядаць узорным іпастасям сучаснай жанчыны. З вышэйшай адукацыяй, па спецыяльнасцях эканаміст і бухгалтар, дваццаць апошніх гадоў працуе прыёмшчыкам заказаў Докшыцкага раёна газазабеспячэння. Шматдзетная мама, спартсменка, удзельніца Докшыцкага народнага тэатра, захапляецца алмазнай вышыўкай і напісаннем вершаў. Шматгранная асоба!
Задаволена работай у дружным калектыве. На сваім участку прымае заяўкі на дастаўку балонаў, устаноўку газавага абсталявання, кансультуе спажыўцоў, разлічвае наведвальнікаў за прадукцыю і сочыць за паказчыкамі на газарэгулятарных пунктах. Ветлівая, добразычлівая і кампетэнтная.
Работнікі газавай галіны – актыўныя ўдзельнікі разнастайных конкурсаў і спаборніцтваў, нездарма ў народзе кажуць, што працаваць туды бяруць выключна творчых і спартыўных людзей. Калі меркаваць па гэтым крытэрыі, то Вольга тут абсалютна свая.
Да спорту іх з братам далучылі бацькі – тыя былі заўзятымі аматарамі валейбола. Вольга з гэтай гульнёй са школьнай пары і цяпер штотыдзень разам з калегамі ездзіць на трэніроўкі ў ВУ “Глыбокаегаз”, філіялам якога з’яўляецца Докшыцкі РГЗ, выступае з камандай на раённых і абласных спаборніцтвах. Дарэчы, яе брат Андрэй Жалняровіч таксама вядомы ў раёне валейбаліст.
Да ўсяго Вольга выдатная шахматыстка – заваявала сем медалёў на раённых спаборніцтвах і дзевяць – на абласных. Яшчэ на яе рахунку два медалі са спаборніцтваў па шашках, чатыры – з валейбола. Цэлая звязка ўзнагарод, за якімі крыецца ўпартая праца і вялікая воля да перамог.
Работніца абараняе гонар філіяла і ў творчых конкурсах. Адзін з іх дзесяць гадоў таму падштурхнуў яе заняцца алмазнай вышыўкай. Ва ўласнай калекцыі больш за два дзясяткі карцін з выявамі жывёл, кветак, а адна з апошніх работ – “Дзева Марыя”. Стварае карціны ў поўнай цішыні, цалкам пагружаючыся ў свет мастацтва, якое зачароўвае яе ззяннем алмазаў і пералівамі колераў. Упрыгожвае вырабамі жытло, дарыць сябрам і прадстаўляе на конкурсах. Тры карціны прызнаны найлепшымі сярод іншых экспанатаў на абласным узроўні, яшчэ адна атрымала заахвочвальную ўзнагароду.
Сёлета Вольга Уладзіміраўна ўпершыню выступіць за РГЗ і на конкурсе самадзейнага мастацтва – яна кранальна дэкламуе вершы, удзельнічае з канцэртнымі нумарамі ў раённых мерапрыемствах. Яе чытальніцкае майстэрства адзначана дыпломамі, у тым ліку самай высокай вартасці. Палюбіла тэатр і выкройвае час на рэпетыцыі, у асноўным выконвае камедыйныя ролі.
А дома Вольгу чакаюць самыя любімыя родныя людзі: муж Аляксандр, сынок Ягор, дачушкі Святлана і Марыя. Дзеці – школьнікі: старэйшая дачка ў 11 класе, малодшая ў 9-м, сын – шасцікласнік. Усе самастойныя, у іх склаліся даверлівыя адносіны з бацькамі. На канікулах дзяўчаткі паспрабавалі зарабіць уласную капейку, а ў вольны час, як і мама, займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю – бісерапляценнем.
Падтрымлівае жонку ва ўсіх справах муж. Сям’я разам і ў дамашніх турботах, і на адпачынку: у спартыўных гульнях, падарожжах, шчырых размовах за кубачкам гарбаты. Такая еднасць дае Вользе пачуццё абароненасці, душэўнай напоўненасці і любові да жыцця.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.
Стихотворной строкой
Родителям посвящается…
Когда живут отец и мать,
Не важно, сколько нам сейчас, –
Для них всегда мы дети.
Как больно, трудно их терять!
Как тяжело осознавать,
Что ты один на свете…
Никто не встретит у ворот,
Где детство до сих пор живет,
И пусто, тихо в доме том,
Где раньше била жизнь ключом.
Отец не даст простой совет,
И не обнимет мама…
Любви их негасимый свет –
Он в мире теплый самый.
И в суетности бытия
Важней всего – твоя семья.
Ольга Шинкевич.



