4 смены будут организованы в воспитательно-оздоровительном лагере «Березка» в Докшицком районе

photo_с

Кругласутачны выхаваўча-аздараўленчы лагер «Бярозка» прыме гэтым летам прыкладна 400 дзяцей ад шасці да сямнаццаці гадоў.

Яго работа будзе наладжана з 4 чэрвеня па 15 жніўня. Кожная з чатырох змен прадоўжыцца 15 дзён – дзве патрыятычныя, спартыўная і мастацкая.

– Лагер «Бярозка» знаходзіцца ў вёсцы Вітунічы – маляўнічым куточку раёна, – нагадвае Святлана Януковіч, дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі. – Тэрыторыя лагера ў канікулярны перыяд знаходзіцца пад кругласутачнай аховай. На вуліцы абуладкаваны стадыён (футбольнае, валейбольнае, баскетбольнае палі), пляцоўкі для адпачынку і гульняў, устаноўлены трэнажоры. У памяшканні маюцца спартыўная і актавая залы, кабінеты для работы аб’яднанняў па інтарэсах. Прапануецца пяціразовае вітамінізаванае харчаванне. Усё гэта – залог здароўя і добрага настрою дзяцей.

Святлана Антонаўна адзначыла і пад’ёмнасць кошту адпачынку ў «Бярозцы». На дзіця любога ўзросту выдзяляецца датацыя ў суме 302 руб. Бацькоўская даплата на пуцёўку для дзяцей 6 – 10 гадоў складае 328,56 руб. (поўны кошт – 630,56 руб.). Для дзяцей 11 – 13 гадоў – 339,36 руб. (641,36 руб.). Для дзяцей 14 – 17 гадоў – 347,01 руб. (649,01 руб.).

У лагеры дзеці будуць знаходзіцца пад кругласутачнай апекай выхавальнікаў, стануць удзельнікамі шматлікіх гульняў, майстар-класаў, квестаў, змогуць рэалізаваць свае творчыя здольнасці і, канечне, знойдуць новых сяброў. Дарэчы, лагер карыстаецца папулярнасцю не толькі на Докшыччыне – яго аблюбавалі школьнікі і з іншых раёнаў Віцебскай вобласці.

Папоўніцца матэрыяльна-тэхнічная база “Бярозкі” – напрыклад, будзе закуплена новая мэбля ў спальныя пакоі, параканвектамат у харчаблок і іншае абсталяванне. На тэрыторыі лагера абуладкуюць асобную гульнявую пляцоўку для малодшых дзяцей.

Ужо пачаліся касметычныя рамонты – лагер сустрэне юных адпачывальнікаў у поўнай гатоўнасці.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *