В Докшицах идет реконструкция водопроводной сети на улице Ленинской

IMG_5930 с

Два тыдні таму работнікі УП “Віцебскаблводаканал” пачалі рэканструкцыю ўчастка водаправоднай сеткі на вуліцы Ленінскай у райцэнтры. Неабходнасць паляпшэння сістэм гарачага і халоднага водазабеспячэння наспела даўно, бо старыя трубы знасіліся, а значыць ужо аджылі свой век.

– На аб’екце задзейнічана найменшая колькасць буйнагабарытнай тэхнікі, а таксама людзей, якія ўдзельнічаюць у пракладцы трубаправода, – адзначае начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва філіяла “Докшыцыводаканал” Анастасія Батура. – Работы выконваюцца метадам гарызантальна-накіраванага бурэння. Прасцей кажучы, замест траншэйнага спосабу робіцца пракол пад зямлёй. Гэты працэс мінімальна затратны і дазваляе скараціць тэрміны будаўніцтва.

Праектам прадугледжана пракладка трубаправода з дыяметрам труб 160 і 110 міліметраў агульнай працягласцю 920 метраў з далейшай устаноўкай пажарных гідрантаў. Кошт аб’екта складае 496 тысяч рублёў.

– Кожны дзень на працягу двух тыдняў на Ленінскай працуе брыгада з шасці чалавек пад кіраўніцтвам майстра будаўнічых і мантажных работ Андрэя Осіпава, – паведаміла Анастасія Ігараўна. – На аб’екце спецыялісты застаюцца нават да дзевяці гадзін вечара, бо ў гэты час на вуліцы змяншаецца транспартны паток і працаваць становіцца зручней.

Дарэчы, падчас рэканструкцыі ўчастка адсутнасці вады альбо перабояў з ёй жыхары райцэнтра не адчулі, бо па-ранейшаму стары водаправод застаецца ў дзеянні. Пасля завяршэння ўсіх работ водаканалаўцы правядуць перападключэнне сваіх абанентаў да новага водаправода.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *