Как обезопасить животных от ящура, рассказала специалист Докшицкой ветеринарной станции

Mad Cow Disease

Яшчур – вострая вірусная высокакантагіёзная хвароба хатніх і дзікіх парнакапытных жывёл, якая характарызуецца ліхаманкай, афтозным паражэннем слізістай абалонкі ротавай поласці, скуры, вымя і міжкапытных шчылін канечнасцей. У маладняку могуць паражацца міякард і шкілетныя мышцы. У некаторых выпадках на яшчур хварэюць людзі, пераважна дзеці.

Яшчур рэгіструецца ў многіх краінах свету, у Беларусі быў зарэгістраваны ў 1983 годзе. Эканамічны ўрон складваецца са стопрацэнтнай захворваемасці жывёлы, страты вагі і малака ў кароў, зніжэння якасці прадукцыі.

Інкубацыйны перыяд хваробы доўжыцца 2-7 дзён, а часам ажно 14-20. У буйной рагатай жывёлы тэмпература цела павышаецца да 40,5-41,5 градусаў. У нованароджаных цялят ход хваробы звычайна заканчваецца лятальным зыходам. Крыху лягчэй за БРЖ яшчур пераносяць авечкі, козы і свінні. Варта адзначыць, што сродкі лячэння біяпрамысловасцю не выпускаюцца з-за вялікай колькасці тыпаў і варыянтаў вірусаў яшчуру. Такім чынам лячэнне пераважна сімптаматычнае. Жывёла, якая перахварэла, падлягае забою, мяса і ўнутраныя органы перапрацоўваюцца на вараныя каўбасы.

Мерапрыемствы па прафілактыцы базіруюцца на недапушчэнні пранікнення віруса ў “чыстыя” па гэтым захворванні рэгіёны або краіны. Пры паяўленні хваробы ўводзіцца каранцін, выстаўляюцца міліцэйска-ветэрынарныя пасты. Пры ўзнікненні пярвічных ачагоў яшчуру хворую жывёлу знішчаюць непасрэдна на тэрыторыях ачагоў і ўтылізуюць там жа. Астатніх (клінічна здаровых) жывёлін забіваюць на мясакамбінатах. У выпадку масавага распаўсюджвання захворвання здаровую жывёлу прывіваюць. Каранцін здымаецца праз 21 дзень пасля апошняга выпадку выздараўлення, падзяжу або вымушанага забою.

Чалавек можа заразіцца яшчурам толькі пры кантакце з хворай жывёлай або ўжыванні заражаных малочных прадуктаў у сырым выглядзе. Для прафілактыкі хваробы уладальнікі жывёлы абавязаны строга захоўваць ветэрынарна-санітарныя правілы яе ўтрымання. Пры падазрэнні на захворванне трэба неадкладна паведаміць пра гэта ветспецыялісту дзяржаўнай ветэрынарнай службы.

Н. НАВІЦКАЯ,
начальнік эпізаатычнага
аддзела ветэрынарнай станцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *