Социальный вектор. В Докшицком отделении Белорусской партии «Белая Русь» состоялась отчетно-выборная конференция
У Докшыцкім раённым аддзяленні Беларускай партыі “Белая Русь” адбылася пазачарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя. У яе рабоце бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, якая ўзначальвае каардынацыйны савет палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў раёна і раённае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”, а таксама дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Дзмітрый Каляга.
З дакладам аб рабоце ў 2025 годзе і арганізацыі дзейнасці ў 2026-м выступіла старшыня раённага аддзялення партыі Алена Камінская, якая адзначыла, што члены “Белай Русі” – актыўныя ўдзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў. Летась раённае аддзяленне выступіла арганізатарам шэрагу дыялогавых пляцовак у межах праекта “Настаўніцкае слова”. Фінансавая падтрымка аказвалася падчас правядзення дабрачынных акцый, навагодніх і калядных свят, гарадскога балю, мерапрыемстваў да Дня сям’і, Дня Перамогі, рэспубліканскага фестывалю сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”, фестывалю траў, агляду-конкурсу “Таленты Докшыччыны”, раённага этапа праекта “Уладар сяла”, турыстычнага злёту і інш. Партыйцы садзейнічалі ўстаноўцы альтанкі для адпачынку побач з крыніцай у в. Буй.
У саставе раённага аддзялення партыі знаходзіцца 120 чалавек, чатыры чалавекі – кандыдаты ў члены партыі.
Сярод планаў на бягучы год – удзел у рэспубліканскіх партыйных праектах “Трэці – бацькаў”, “Модуль”, “Партыя – дзецям”, “Знак якасці”, а таксама прымеркаваных да Года беларускай жанчыны: “Заслуга. Прызнанне. Будучыня” і “Кропка апоры”.
На канферэнцыі выбралі дэлегатаў на абласную канферэнцыю і на з’езд Беларускай партыі “Белая Русь”.
Урачыстым момантам стала ўручэнне партыйных білетаў і значкоў прадстаўнікам працоўных калектываў раёна.







