Бойцы экологического отряда «Юность» имени Героя Советского Союза В.С. Кладиева очистили от сорняков около полутора гектаров молодых лесных насаждений

photo_2026-07-02_08-36-56

Прыкладна паўтара гектара маладых пасадак лесу ачысцілі ад пустазелля байцы экалагічнага атрада “Юнацтва” імя Героя Савецкага Саюза В.С. Кладзіева.

У складзе атрада, які быў арганіза­ваны на базе Бягомльскага лясгаса, ак­тыўная моладзь з усіх куткоў Докшыц­кага раёна.

Перад стартам для студатрадаўцаў правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі.

– На працягу дзесяці дзён школь­нікам была даверана адказная місія: праполка лясных культур. Гэта кар­патлівая праца, ад якой залежыць стан будучых беларускіх лясоў, – га­ворыць намеснік кіраўніка па ідэала­гічнай рабоце Аляксандра Вальковіч. – Студатрад складаецца з чатырнац­цаці чалавек узростам ад 14 да 17 га­доў. Падчас работ падлеткі звычайна пражываюць на базе Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната. Харча­ванне дзяцей арганізавана ў мясцовай сярэдняй школе. У лясны гадавальнік іх дастаўляе школьны аўтобус. Калі ж надвор’е дажджлівае, працы хапае і ў цяпліцы, дзе патрабуецца праполка елак і дэкаратыўных раслін.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота прадастаўлена Бягомльскім лясгасам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *