Бойцы экологического отряда «Юность» имени Героя Советского Союза В.С. Кладиева очистили от сорняков около полутора гектаров молодых лесных насаждений
Прыкладна паўтара гектара маладых пасадак лесу ачысцілі ад пустазелля байцы экалагічнага атрада “Юнацтва” імя Героя Савецкага Саюза В.С. Кладзіева.
У складзе атрада, які быў арганізаваны на базе Бягомльскага лясгаса, актыўная моладзь з усіх куткоў Докшыцкага раёна.
Перад стартам для студатрадаўцаў правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі.
– На працягу дзесяці дзён школьнікам была даверана адказная місія: праполка лясных культур. Гэта карпатлівая праца, ад якой залежыць стан будучых беларускіх лясоў, – гаворыць намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Аляксандра Вальковіч. – Студатрад складаецца з чатырнаццаці чалавек узростам ад 14 да 17 гадоў. Падчас работ падлеткі звычайна пражываюць на базе Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната. Харчаванне дзяцей арганізавана ў мясцовай сярэдняй школе. У лясны гадавальнік іх дастаўляе школьны аўтобус. Калі ж надвор’е дажджлівае, працы хапае і ў цяпліцы, дзе патрабуецца праполка елак і дэкаратыўных раслін.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Бягомльскім лясгасам.

