Первый комбайнер-тысячник определился в Докшицком районе

IMG_4794 с

Старшы камбайнер ААТ “Таргуны” Вячаслаў Аніковіч намалаціў першую ў раёне тысячу тон збожжа.

З гэтай нагоды непасрэдна ў полі перадавіка павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталія Вараб’ёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Гайчук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, кіраўнік праекта ААТ “Таргуны” Васілій Чараднік.

– Дзякуй за працу кіраўніцтву гаспадаркі і непасрэдна вам, Вячаслаў Іванавіч, – сказаў Сяргей Абірала. – Жадаю ўсім працаўнікам уборачнай кампаніі здароўя і дабрабыту, а таксама новых дасягненняў на карысць Докшыччыны.

У сваю чаргу Васілій Чараднік выказаў удзячнасць за падтрымку кіраўніцтву раёна і паведаміў, што літаральна на днях у гаспадарцы з’явяцца новыя “тысячнікі”.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання Вячаславу Аніковічу ўручылі дыплом і падарунак, таксама на яго рахунак пералічана грашовая прэмія.

Вячаслаў Іванавіч праводзіць на жніве свой 37-ы сезон. За гэты час неаднаразова выходзіў у пераможцы раённых і абласных спаборніцтваў. Быў удастоены звання “Чалавек года Віцебшчыны”, узнагароджаны ордэнам Пашаны і з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Докшыцкага раёна. У зносінах сціплы чалавек і на пытанне, што адчувае ў сувязі з сённяшнім лідарствам, адказвае:

– Мы выконваем звычайную работу. Больш хвалююся за агульны вынік – каб жніву не перашкодзіла надвор’е ці паломка транспарту. А ўсе хлебаробы працуюць з натхненнем.

photo_2026-08-04_13-44-11

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *