Праздничные программы, посвященные деревням, состоялись в 33 населенных пунктах Докшицкого района

photo_2026-08-02_12-01-16

Вёска Дзядкі.

З пачаткам лета ў кожным сельсавеце раёне культработнікамі традыцыйна ладзяцца святы вёсак, на якія ахвотна збіраюцца як месцічы, так і тыя, для каго малая радзіма не проста словы. Злятаюцца, як птушкі да свайго наседжанага гнязда, былыя вяскоўцы, іх дзеці і ўнукі. Так, за летні перыяд святочныя праграмы адбыліся ўжо ў 33 населеных пунктах Докшыччыны.

photo_2026-08-08_20-02-38

photo_2026-08-08_20-02-41 photo_2026-08-08_20-02-52 Вёска Ваўча

– Стараемся даехаць з канцэртнай праграмай нават туды, дзе пражывае некалькі жыхароў, – гаворыць кіраўнік сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклуба) Анастасія Чурко. – На свяце не толькі спяваем. Звычайна пачынаем з урачыстасці, падчас якой старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў віншуюць жыхароў вёскі-імянінніцы са святам і адзначаюць доўгажыхароў і самых юных вяскоўцаў. Напрыклад, у мінулыя выхадныя на мерапрыемстве ў вёсцы Чырвонае Беразіно заслужаныя словы падзякі гучалі ў гонар сямнаццаці старэйшых жыхароў. Самыя ж юныя – Варвара Тумашэвіч і Вера Фурс – таксама віталіся шчырымі апладысментамі і музычнымі падарункамі. Падзячнае пісьмо было ўручана старэйшыне вёскі Александрыне Міцько. Шмат людзей было на свяце вёскі Ваўча – на сустрэчу сабралася больш за восемдзесят чалавек. У Мацееўцах урачыстасць арганізавалі каля сядзібы доўгажыхаркі, 96-гадовай Антаніны Паляк. Акрамя месцічаў, тут былі жыхары суседніх Трацэўшчыны і Кемешаўцаў. У Атрубе артыстаў сустракалі з кветкамі і паветранымі шарамі. Заўсёды шматлюдна, утульна, па-сяброўску ладзіцца фэст у Козіках. Вы б бачылі, якую бутафорскую печ зрабілі тутэйшыя мясцовыя жыхары для ўпрыгажэння сцэнічнай пляцоўкі! Выдатная фотазона атрымалася. На свяце падзякай была адзначана дзейнасць тутэйшай старэйшыны Таццяны Касцюк. У правядзенні многіх канцэртаў нам дапамагаюць культуработнікі сельскіх клубаў тых сельсаветаў, куды едзем з гастролямі. Напрыклад, у Козіках і Касцюках выступалі разам з работнікамі Гняздзілаўскага СДК і Бярозаўскага сельскага клуба-бібліятэкі, у Мацееўцах і Вітунічах – Бярозкаўскай сельскай бібліятэкі-клуба, у Ваўчы – Бягомльскага ГДК.

photo_2026-08-09_19-54-12 (2)

Вёска Чырвонае Беразіно

photo_2026-08-03_08-33-25 photo_2026-08-09_19-54-08

Добрае надвор’е ў мінулыя выхадныя стала добрай падставай для сустрэч на святах вёсак Станіслаўцы Валкалацкага сельсавета, Курдзекі Сітцаўскага, Атрубок Крыпульскага.

– У маёй дарагой сэрцу вёсцы Дзядкі свята звычайна праходзіць два дні, – дзеліцца ўражаннямі дакшычанка Зоя Модаль. – У першы ладзіцца дзіцячае свята, збіраюцца ўсе ўнукі і праўнукі, для якіх вяскоўцы рыхтуюць салодкі стол, гульні і конкурсы. На другі дзень з розных куткоў Беларусі спяшаюцца на сустрэчу былыя жыхары. Цудоўнае месца для арганізацыі свята добраўпарадкаваў Аляксандр Сварцэвіч, які вярнуўся ў вёску і жыве ў хаце сваіх дзядулі і бабулі. Дарэчы, за гасціннасць і шчырасць сёлета ён атрымаў падзяку. Разам з ім віншаванні прымала старэйшына Ганна Яхімовіч. Традыцыйна свята пачынаецца і заканчваецца агульнай малітвай. У канцэртнай праграме выступалі не толькі работнікі Сітцаўскага СДК, а і самі вяскоўцы. Цудоўны настрой стваралі таленавітыя гарманісты Сяргей Гамановіч і Станіслаў Красоўскі. Усе разам і пачастункі рыхтавалі, сярод якіх абавязкова юшка і плоў. Асаблівыя словы падзякі за неабыякавасць і ўвагу ад усіх удзельнікаў мерапрыемства хочацца выказаць старшыні Сітцаўскага Савета дэпутатаў Наталлі Калядзе. Свята вёскі – гэта доўгачаканыя сустрэчы, прыемныя ўспаміны і пазітыўны настрой, якога хапае да наступнага года.

photo_2026-08-10_12-10-55 (3)

Вёска Крыпулі

photo_2026-08-10_12-10-56 (3)

Вёскі Курдзекі

photo_2026-08-10_12-

Вёска Атрубок

photo_2026-08-10_12-10-56 (2)

Вёска Станіслаўцы

photo_2026-08-10_12-10-56

Вёска Мацееўцы

Вёска Мацееўцы

photo_2026-08-07_20-43-15 photo_2026-08-10_11-35-28

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *