Председатель Белорусского профсоюза АПК Василий Хватик посетил Докшицкий район

photo_2026-08-12_15-26-20

Выказаць падзяку за нялёгкую працу кожнаму ўдзельніку жніва – менавіта на гэта накіравана рэспубліканская акцыя “Прафсаюзы дзякуюць аграрыям за хлеб”. У межах марафона наш раён наведаў старшыня Рэспубліканскага прафесіянальнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Хвацік.

Прафсаюзны лідар уручыў грашовыя сертыфікаты механізатарам і вадзіцелям ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і КУСГП “АграСітцы”, якія задзейнічаны ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, выказаў у адрас працаўнікоў палёў цёплыя словы ўдзячнасці.

– Уборка ўраджаю – не проста фінальны этап палявых работ, а вынік усяго сельскагаспадарчага года, у які ўкладзена каласальная праца людзей, – адзначыў Васілій Хвацік. – Мы бачым, з якой высокай самааддачай працуюць аграрыі нават у самых аддаленых кутках рэгіёнаў. Таму для нас дадзеная акцыя не фармальнасць, а шчырая магчымасць падзякаваць усім тым, хто забяспечвае харчовую бяспеку краіны. Хлеб – аснова нашага жыцця, і мы выдатна разумеем, якая працавітасць, якое майстэрства стаяць за кожнай тонай збожжа.

photo_2026-08-12_15-26-20 (2) photo_2026-08-12_15-26-19 photo_2026-08-12_15-26-19 (4) photo_2026-08-12_15-26-19 (3) photo_2026-08-12_15-26-19 (2)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *