Бегомльская горпоселковая библиотека им. П. Панченко реализует грантовый проект «Духовной мудрости ключи»
У Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы імя П. Панчанкі адбылося мерапрыемства “Святло праваслаўя”, арганізаванае ў межах праекта “Духоўнай мудрасці ключы” пры падтрымцы Міжнароднага грантавага конкурсу “Праваслаўная ініцыятыва – 2026”.
Удзельнікамі сустрэчы сталі настаяцель храма Усіх святых іерэй Іаан Сычэвіч, а таксама выхаванцы Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната і вучні нядзельнай школы прыхода бягомльскай царквы.
Дзеці і дарослыя разважалі над тым, што трэба зрабіць, каб быць шчаслівымі. Айцец Іаан расказаў пра асновы праваслаўнай веры, хрысціянскія запаведзі. У сваю чаргу хлопчыкі і дзяўчынкі задалі святару пытанні: што такое грэх, як правільна падрыхтавацца да абраду прычашчэння, ці можна забіваць насякомых, што рабіць, калі цябе крыўдзяць аднакласнікі, і многія іншыя.
Цікавінкай сустрэчы стала знаёмства з дзіцячымі настольнымі гульнямі “Праваслаўнае мемары” і “Праваслаўны дубль”.
Для аматараў чытання бібліятэкары прапанавалі тэматычную літаратуру, прадстаўленую на кніжнай выставе.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена бібліятэкай.

