В агрогородке Барсуки Докшицкого района отпраздновали брендовый праздник

photo_2026-09-11_20-48-49

Пятнічным вечарам аграгарадок Барсукі запрасіў ахвотных на брэндавае свята ў гонар другога хлеба, якім беларусы называюць бульбу.

Што наш народ яе шануе, можна было ўбачыць на выставе-конкурсе тэматычных пляцовак “Бульбяны карагод”. Гаспадыні пастараліся ўразіць не толькі разнастайнымі рэцэптамі беларускіх дранікаў. Нават звычайнае пюрэ прадстаўлялі ярка, асабліва. Журы, сярод якога былі старшыня Докшыцкага сельскага Савета дэпутатаў Анатоль Сценнік і галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Таццяна Лукуша, прыйшлося няпроста выбраць лепшых.

Урачыстая частка мерапрыемства распачалася з прывітання ўдзельнікаў свята. І першай на сцэну запрасілі прыёмную маці Алену Ігонькіну, якая была адзначана ў намінацыі “Жанчына-міласэрнасць” у межах раённага праекта “Жаночы код Докшыччыны”.

У гэты вечар шчырыя апладысменты гучалі ў адрас старажылаў, якія стваралі гісторыю аграгарадка. Самы старэйшы жыхар – 92-гадовая Руфіна Вайцяховіч – усё жыццё адпрацавала ў сельскай гаспадарцы. Пажаданні здароўя і ўсяго самага найлепшага прымала Марыя Ізавітка, якая ў гэты дзень святкавала свой 80-гадовы юбілей. Не абышлося і без ушанавання самай маленькай жыхаркі Барсукоў Міланы Бабіч.

Святочны настрой гледачоў падтрымлівалі артысты – салісты Докшыцкага ГЦК, а таксама вакальны ансамбль “Кружева”.

У “Бульбяным карагодзе” пераможцам стаў калектыў Барсукоўскай БШ. Другое месца ў ААТ “Барсучанка”. Дыплом за трэцяе месца атрымалі прадстаўніцы ўстаноў культуры Крыпульскага сельсавета.

Юбілярка Марыя Ізавітка.

Юбілярка Марыя Ізавітка.

Анатоль Сценнік павіншаваў Алену Ігонькіну.

Анатоль Сценнік павіншаваў Алену Ігонькіну.

Самая маленькай жыхарка Барсукоў Мілана Бабіч з бацькамі.

Самая маленькай жыхарка Барсукоў Мілана Бабіч з бацькамі.

photo_2026-09-11_20-29-36 photo_2026-09-11_20-29-40 photo_2026-09-11_20-29-44 photo_2026-09-11_20-39-24 photo_2026-09-11_20-39-32

photo_2026-09-11_20-39-54 photo_2026-09-11_20-48-46 photo_2026-09-11_20-48-47 (2) photo_2026-09-11_20-48-48 (2) photo_2026-09-11_20-48-48 photo_2026-09-11_20-48-49 (2) photo_2026-09-11_20-48-49 photo_2026-09-11_20-48-50

photo_2026-09-11_20-39-33

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *