16 старшеклассников Докшицкого района зарабатывают после уроков
Праца сярод сучаснай моладзі ў пашане. Гэта пацвярджае і папулярнасць студатрадаўскага руху ў нашым раёне.
У дадзены час у працоўнай дэкадзе задзейнічаны 16 старшакласнікаў. Гэта вучні Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова, Параф’янаўскай СШ імя А.І. Чэрныша і Парплішчанскай СШ. Яны аб’ядналіся ў два студэнцкія атрады і пасля ўрокаў працуюць у ААТ “Барсучанка” і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Збіраюць насенне цімафееўкі ў баулы, займаюцца добраўпарадкаваннем на мехдвары: падмятаюць, прыбіраюць смецце і наводзяць чысціню вакол складскіх памяшканняў, у якіх захоўваецца новы ўраджай.
– Працоўная занятасць дазваляе падлеткам не толькі зарабіць грошы, але і атрымаць прафесійныя навыкі, развіць камандны дух, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Вераніка Норавіч. – Набыты ў студатрадзе вопыт дапаможа маладым людзям у будучай прафесіі і наогул у жыцці.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з Тэлеграм-канала “ДоВОки».



