Докшицкое ДРСУ-180 продолжает работы по укладке асфальта в новом жилом квартале
Сезон для докшыцкіх дарожнікаў яшчэ не закрыты, і ДРБУ-180 працягвае работы на новых аб’ектах.
Заканчваецца добраўпарадкаванне на аўтазаправачнай станцыі ў райцэнтры, дзе пакладзены свежы асфальт замест старога. Гэтак жа абуладкавана і АЗС на мяжы з Мінскай вобласцю на трасе М-3.
Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да ўкладкі асфальту за Докшыцкай ЦРБ, дзе разгортваецца будаўніцтва новага жылога квартала. У сувязі з гэтым участак дарогі Докшыцы – Гліннае расшыраны, адтуль зроблены з’езды на дзве будучыя гарадскія вуліцы. Дарога будзе заасфальтавана, а вуліцы пакуль што застануцца гравійнымі.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.


