Балласт или ценный актив? В Докшицком районе обсудили вопросы управления государственным имуществом

Пра работу кафэ расказаў новы ўладальнік – Віктар Лосеў.

Пра работу кафэ расказаў новы ўладальнік – Віктар Лосеў.

У цэнтры ўвагі – аб’екты дзяржаўнай нерухомасці, якія неабходна задзейнічаць у эканоміцы ці ліквідаваць як баласт.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы абмеркавалі пытанні эфектыўнага кіравання ўласнасцю ў Докшыцкім і Глыбоцкім раёнах.

Выязное пасяджэнне на тэму “Уцягванне ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца і неэфектыўна выкарыстоўваецца, як інструмент па стымуляванні развіцця прадпрымальніцтва і прыцягнення інвестыцый у нацыянальную эканоміку” адбылося ў чацвер, 22 кастрычніка.

Мерапрыемства арганізавана ў мэтах вывучэння станоўчага вопыту органаў выканаўчай улады па скарачэнні колькасці невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомай маёмасці, па рабоце з патэнцыяльнымі інвестарамі для арганізацыі новых вытворчасцей і стварэння рабочых месцаў на такіх аб’ектах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Віктар Нікалайкін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член камісіі Анатолій Сіўко, намеснік старшыні райвыканкама Марына Клімовіч.

Удзельнікі наведалі прадпрыемствы, арганізаваныя на базе аб’ектаў нерухомасці, якія раней не выкарыстоўваліся. Гэта гасцінічны комплекс хостэльнага тыпу ў в. Янкі, прадпрыемства па вытворчасці парфумернай прадукцыі ТАА “Космаінвест”, ТАА “Глыбоцкі мэблевы цэнтр” і кафэ “Александрыя 2:0” докшыцкага прыватнага прадпрыемства “Лосеў”.

Сяргей Кішэня прымае дэлегацыю ў гасцінічным комплексе хостэльнага тыпу.

Сяргей Кішэня прымае дэлегацыю ў гасцінічным комплексе хостэльнага тыпу.

IMG_9445 IMG_9427 IMG_9426

У гасцінічным комплексе зараз працягваюцца будаўнічыя работы. Хостэл створаны ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта на базе пустуючага будынка былой школы-сада. Паводле рашэння райвыканкама, будынак быў перададзены на бязвыплатнай аснове індывідуальнаму прадпрымальніку Сяргею Кішэню, які прадставіў свой бізнес-план у 2022 годзе. Праведзена рэканструкцыя аб’екта, выконваецца бягучы рамонт, закупляецца мэбля і абсталяванне. Інвестарам асвоена больш за 630 тыс. рублёў, аднак насамрэч на абуладкаванне хостэла ён патраціў намнога больш, выкарыстоўваючы ўласныя сродкі.

Значны для Докшыцкага раёна інвестыцыйны праект па вытворчасці парфумернай прадукцыі рэалізаваны ТАА “Космаінвест” на базе невыкарыстоўваемых плошчаў былога прыватнага прадпрыемства. Вытворчасць была пачата ў лістападзе 2024 года. З таго часу асвоена больш за 1 млн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, створана 41 новае працоўнае месца. У цяперашні час прадпрыемства паспяхова функцыянуе, асвойвае вытворчасць дыфузараў і асвяжальнікаў паветра. Прадпрыемства ўносіць важкі ўклад у бюджэт раёна за кошт падаткаў.

Удзельнікі знаёмяцца з дзейнасцю ТАА “Космаінвест”.

Удзельнікі знаёмяцца з дзейнасцю ТАА “Космаінвест”.

IMG_9450 IMG_9467

У “Александрыі 2:0” прадстаўлены вопыт выкарыстання пустых аб’ектаў нерухомасці райспажыўсаюза для арганізацыі дзейнасці аб’екта грамадскага харчавання. А ў Глыбоцкім раёне дэлегацыя азнаёмілася, як прыватнік выкупіў былыя будынкі фермы і далучыў іх да свайго мэблевага цэнтра. Пасля рамонту створаны склад і цэх, яшчэ адно памяшканне таксама будзе пераабсталявана пад цэх.

Так зараз выглядае  кафэ “Александрыя 2:0”.

Так зараз выглядае кафэ “Александрыя 2:0”.

Для падвядзення вынікаў удзельнікі пасяджэння сабраліся ў малой зале Докшыцкага райвыканкама. Тон канструктыўнай размове задалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Віктар Нікалайкін.

– У нашым раёне праводзіцца штогадовая работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, – сказаў Сяргей Уладзіміравіч. – Гэта выкананне адной з задач для забеспячэння ўстойлівага развіцця рэгіёна. Непасрэдна працуем з прадстаўнікамі бізнесу, і гэта ў асноўным руцінная работа. Сам жа бізнес патрабуе, каб прадпрымальнік жыў справай, каб дзейнасць ішла ад душы.

Абмеркаванне павесткі дня ў райвыканкаме. У цэнтры – Сяргей Абірала і Віктар Нікалайкін.

Абмеркаванне павесткі дня ў райвыканкаме.
У цэнтры – Сяргей Абірала і Віктар Нікалайкін.

З дакладамі выступілі намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Марына Клімовіч і намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Канстанцінава.

Марына Клімовіч паведаміла, што за 9 месяцаў бягучага года паступленне ў бюджэт сродкаў ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці склала больш за 79 тыс. рублёў, у тым ліку ад здачы ў арэнду – каля 8 тыс., ад рэалізацыі – больш за 71 тыс. рублёў. У рамках развіцця турыстычнай галіны рэгіёна прададзены дзве гасцініцы з умовай захавання функцыянальнага выкарыстання (гасцінічнага прызначэння): гасцініца ў г. Докшыцы і матэль у г.п. Бягомль, якія знаходзіліся на балансе РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Усяго сёлета падлягае ўключэнню, выкарыстанню ва ўласных мэтах і зносу на падставе зацверджаных графікаў больш за тры дзясяткі аб’ектаў. З пачатку года ўцягнута ў актыў 17 невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомай маёмасці, у тым ліку 13 камунальнай уласнасці і 4 – уласнасці гаспадарчых таварыстваў.

У час пасяджэння былі ўзняты праблемы, якія тычацца зносу безгаспадарных будынкаў, продажу аб’ектаў спажыўкааперацыі і інш. Абмеркаваны пытанні практычнай рэалізацыі нарматыўнай прававой базы ў сферы распараджэння дзяржаўнай маёмасцю і інвестыцыйнай сферы для выяўлення неабходнасці карэкціроўкі дзеючага прававога рэгулявання.

Падводзячы вынікі, Віктар Нікалайкін адзначыў, што для эканомікі краіны важна, каб нерухомасць давала аддачу, у адваротным выпадку яна з’яўляецца баластам, ад якога трэба пазбаўляцца. Заўважыў, што ва ўмовах неабходнасці мадэрнізацыі эканомікі, забеспячэння імпартазамяшчэння і павышэння дзелавой актыўнасці на месцах кожны квадратны метр дзяржаўнай нерухомасці павінен працаваць на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны. Задачы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці неабходна вырашаць разам. У заключэнне старшыня камісіі падзякаваў дакшычанам і глыбачанам за працу. “Відаць, што тут валодаюць інфармацыяй і вырашаюць праблемы”, – сказаў ён.

У гэты ж дзень парламентарыі наведалі мемарыяльны комплекс “Шунеўка”, дзе ўшанавалі памяць загінулых жыхароў хвілінай маўчання і ўсклалі да манумента кветкі. А таксама азнаёміліся з магчымасцямі этнакультурнага цэнтра “Вецяра” як турыстычнага аб’екта Докшыцкага раёна.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *