Помогут найти выход из ситуации, защитить себя и начать жизнь по-новому

sm с

Пра хатняе насілле доўгі час было прынята маўчаць. Аднак за зачыненымі дзвярыма кватэр і дамоў парой адбываюцца сапраўдныя трагедыі, справіцца з якімі ў адзіночку практычна немагчыма. У такіх сітуацыях адным з асноўных астраўкоў бяспекі і падтрымкі становіцца Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а дакладней – яго псіхалагічная служба.

Першы крок да бяспекі – экстранная дапамога. Галоўная задача псіхолага ТЦСАН – працягнуць руку чалавеку, што знаходзіцца ў стане стрэсу ці шоку. Тыя, хто пакутуе ад дамашніх тыранаў, часта адчуваюць сябе ізаляванымі, бездапаможнымі і запужанымі. Спецыяліст цэнтра правядзе пярвічную кансультацыю, ацэніць эмацыйны стан чалавека і ступень пагрозы яго жыццю і здароўю. У гэты момант вельмі важна знізіць узровень трывогі пацярпелага і дапамагчы яму ўзнавіць кантроль над сітуацыяй.

Калі дома заставацца небяспечна, ТЦСАН прадастаўляе такую паслугу, як часовы прытулак. “Крызісны пакой” – спецыяльнае месца, дзе пацярпелыя (пры неабходнасці разам з дзецьмі) могуць часова пажыць. Адрас пакоя строга канфідэнцыяльны, каб агрэсар не мог знайсці сваю ахвяру. Чалавек атрымлівае перадышку, базавыя ўмовы для жыцця і магчымасць спакойна абдумаць сваё будучае.

Дзейнасць псіхолага не абмяжоўваецца адной гутаркай. Спецыялісты ТЦСАН праводзяць індывідуальныя кансультацыі, накіраваныя на пераадоленне псіхалагічнай траўмы і аднаўленне самаацэнкі, дапамагаюць разабрацца, якія правы ёсць у пацярпелага, расказваюць пра ахоўны механізм, які забараняе тырану набліжацца да ахвяры.

Псіхолаг ніколі не дзейнічае адасоблена. Абарона пацярпелых – агульная задача. Спецыялісты цэнтра цесна ўзаемадзейнічаюць з праваахоўнымі органамі, медыцынскімі ўстановамі і юрыстамі. Калі чалавеку патрэбна прававая дапамога або фіксацыя цялесных пашкоджанняў, псіхолаг накіруе яго да профільных спецыялістаў і акажа эмацыянальнае суправаджэнне на кожным этапе.

Памятайце: выхад ёсць заўсёды. Хатняе насілле нельга трываць і немагчыма апраўдаць. Калі вы ці вашы блізкія сутыкнуліся з жорсткасцю ў сям’і, не замоўчвайце гэта. Зварот у ТЦСАН канфідэнцыяльны. Вас ні ў чым не папракнуць – вам дапамогуць знайсці выхад з сітуацыі, абараніць сябе і пачаць жыццё па-новаму.

Кругласутачны нумар “крызіснага пакоя” – 8-029-836- 90-03.

Л. ЧУРКО,
псіхолаг ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *