Поздравления с 9 Мая принимали люди, которые прошли через испытания в годы войны и в мирное время достойно трудились
Напярэдадні 9 Мая цёплыя віншаванні і падарункі прымалі людзі, якія не толькі прайшлі праз страшныя выпрабаванні ў гады вайны, але і ў мірны час дастойна працавалі.
У Бягомлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Захарэвіч завіталі да Васілія Карэнькі, непаўналетняга вязня, і Марыі Усціменка, інваліда дзяцінства, якая атрымала раненне ў выніку баявых дзеянняў. Шчырыя віншаванні з надыходзячым святам адрасавалі таксама Мікалаю Юхнаўцу, члену сям’і ваеннаслужачага, загінулага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і Генадзію Мінцу, былому непаўналетняму вязню з вёскі Юхнаўка.
Сустрэчы прайшлі вельмі кранальна. Ветэраны дзяліліся ўспамінамі пры тыя цяжкасці, якія ім прыйшлося пераадолець, прыгадвалі свае першыя адчуванні, калі пачулі пра Перамогу.
– Дзякуй за тое, што вы ў нас ёсць. Вы адбудавалі краіну, падарылі нам мірнае неба над галавой, – звярнулася да сведак ваеннага ліхалецця Валянціна Юр’еўна. – Жадаю і далей заставацца ў страі. Моцнага здароўя, дабрабыту і аптымізму!
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ. Фота аўтара.



