10 оздоровительно-воспитательных лагерей действовало в Докшицком районе во время осенних каникул

Тэматычная фотасесія пасля прагулкі па восеньскім парку. У аб’ектыве – выхаванцы лагера Глінскай школы.
У час восеньскіх канікул на базе школ раёна была наладжана работа дзесяці аздараўленча-выхаваўчых лагераў. У іх адпачыла 151 дзіця.
Праграма дзейнасці лагераў, як заўжды, насычаная. Вясёлыя і пазнавальныя гульні, спартландыі, экскурсіі і іншыя мерапрыемствы дазваляюць кожнаму дзіцяці адчуць сябе ўдзельнікам адмысловага падарожжа па краіне незвычайнага і цікавага. Так, выхаванцы лагера “Дружба” Парплішчанскай СШ пабывалі на экскурсіях у Докшыцкім РАНС і раённым Доме рамёстваў, выхаванцы “Вясёлкі” Барсукоўскай БШ – у Дэпартаменце аховы. Для глінскай “Спадчыны” быў арганізаваны майстар-клас “Залатая восень”, падчас якога вучні намалявалі яркія карціны. А ў “Казцы” Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі патрыятычнага мерапрыемства “Беларусь – краіна якасці”, дзе з гонарам і любоўю гаварылі пра сваю Радзіму.
Разам з тым на гэтым тыдні прыступілі да рамонту школьнай мэблі вучнёўскія брыгады ў шасці ўстановах адукацыі раёна. Часовай працоўнай занятасцю ахоплены 31 вучань.
У той жа час для школьнікаў Докшыччыны арганізаваны экскурсіі па-за межамі раёна.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

