Символический статус «Дитя мира» присвоен маленькой Арианне Кадлубович из Докшиц

Пакуль Арыяна спала, віншаванні прымала мама з сярэдняй Амеліяй.

Пакуль Арыяна спала, віншаванні прымала мама з сярэдняй Амеліяй.

Сімвалічны статус “Дзіця міру” прысвоены маленькай жыхарцы райцэнтра Арыяне Кадлубовіч. Дзяўчынка нарадзілася 21 верасня, у Міжнародны дзень міру, і стала трэцяй дачушкай у сям’і Аляксандра і Веранікі.

Шматдзетных бацькоў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Вольга Аніськовіч (на здымку).

– Маленькая Арыяна прыйшла ў ваш дом і як дзіця міру. Няхай яна стане анёлам-ахоўнікам сяброўства і згоды ў вашай сям’і. Усім жадаю мірнага неба, бо гэта вельмі важна для кожнага чалавека, а таксама моцнага здароўя і дабрабыту, – павіншавала Валянціна Юр’еўна і ўручыла маме памятнае пасведчанне.

Акцыю “Дзіця міру” праводзіць Беларускі фонд міру. Нованароджаным хлопчыкам і дзяўчынкам, якія з’явіліся на свет 21 верасня, прысвойваецца сімвалічны статус, а бацькам выдаюцца пасведчанні. У раёне з 2009 года статус “Дзіця міру” атрымалі дзевяць дакшычан.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *