Председатель Молодежной палаты при Докшицком районном Совете депутатов Анна Савицкая награждена за личный вклад в развитие молодежного парламентского движения

photo_2026-11-09_10-01-47

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося заключнае пасяджэнне Моладзевага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яго правяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

У пасяджэнні прыняла ўдзел старшыня Моладзевай палаты пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Ганна Савіцкая. За значны асабісты ўклад у развіццё маладзёжнага парламенцкага руху ў Беларусі і плённую працу ў складзе савета наша зямлячка ўзнагароджана залатым знакам і Ганаровай граматай Моладзевага савета.

– На працягу двух гадоў маладыя парламентарыі працавалі па пяці асноўных напрамках, – расказвае Ганна. – Развівалі рэгіянальнае і міжнароднае супрацоўніцтва, рыхтавалі заканадаўчыя ініцыятывы, рэалізоўвалі ўласныя праекты. Важнай часткай дзейнасці сталі сустрэчы з моладдзю ў рэгіёнах. Шмат увагі ўдзялялася і захаванню гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Парламентарыі стварылі квест “Код памяці” і правялі акцыю “Сцяг Перамогі”. Разам з расійскімі калегамі актывісты ўдзельнічалі ў пошукавых экспедыцыях у Пскоўскай вобласці. Лічу, што за гэты час Моладзевы савет даказаў: ён – згуртаваная каманда.

photo_2026-11-09_10-01-46

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *