Выканаць, каб атрымаць

На пашыранай рабочай нарадзе, што адбылася ў панядзелак, абмяркоўваўся шэраг жыццёваважных пытанняў.

Са станоўчага боку адзначалася, што праведзена вялікая работа па пад’ёме зябліва, вывазцы арганікі ў сельгасарганізацыях раёна, па ўзвядзенні жылля і пачатку будаўніцтва ў райцэнтры спартыўна-аздараўленчага комплексу. Толькі два дні спатрэбілася работнікам камунгаса, каб пракласці 500 метраў водаправода ў Бярэзінскай школе. Выкананы планавыя заданні па большасці прагнозных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Але пад пагрозай зрыву такія, як рознічны тавараабарот, платныя паслугі, экспарт паслуг, валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі, інвестыцыі ў асноўны капітал.

Увага прысутных у чарговы раз была засяроджана на тым, што ад выканання заданняў на прамую залежыць заработная плата і працуючых на прадпрыемствах, і работнікаў бюджэтнай сферы. Прадуманай, граматна арганізаванай работай можна дасягнуць 500-доларавага ўзроўню зарплаты, гэтым самым палепшыць умовы жыцця людзей.

З адмоўнага боку на нарадзе адзначалася работа спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны сельскай гаспадаркі раёна, бо нярэдка сустракаецца той факт, што ў сельгасарганізацыях не выконваюцца элементарныя тэхналагічныя ўмовы ўтрымання жывёлы. Да таго ж адзначалася вялікая нагрузка ў разліку на аднаго аператара машыннага даення. Недастаткова наводзіцца парадак у населеных пунктах раёна, не адпавядае патрэбным нормам тэмпературны рэжым у Бярэзінскай участковай бальніцы. Патрабуе больш выніковай працы работа па папярэджванні пажараў участковых супрацоўнікаў міліцыі і назіральных камісій пры пассельвыканкамах. Пэўная праблема склалася і па забеспячэнні насельніцтва дрывамі.

Намеснікам старшыні райвыканкама, кіраўнікам арганізацый было ўказана на неабходнасць выправіць становішча ў бліжэйшы час.

Людміла ГІЛЬНІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *