Акция «Расти большая»: открой депозит — получи подарок на день рождения

Тэрміновы банкаўскі ўклад (дэпазіт) сістэмы зберажэння “Лінія росту” ўключае ў сябе акцыю “Расці вялікі”. Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца асобы ва ўзросце да 16 гадоў уключна, на імя якіх у ААТ “Белаграпрамбанк” пакладзена сума не менш чым адзін мільён беларускіх рублёў для ўкладу ў беларускіх рублях, 500 долараў ЗША для ўкладу ў доларах ЗША, 500 ЕЎРА для ўкладу ў ЕЎРА, 15 000 расійскіх рублёў для ўкладу ў расійскіх рублях. Тэрмін размяшчэння ўкладу павінен складаць не менш чым 500 дзён.

Штогод удзельнікам акцыі “Расці вялікі”, альбо яго законным прадстаўнікам ці Укладчыку, пачынаючы з моманту заключэння дагавору банкаўскага ўкладу, у дзень нараджэння ўдзельніка акцыі ўручаецца падарунак. Дарэчы, згодна з Правіламі, падарунак не можа быць выдадзены ў грашовым эквіваленце.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: “Расці вялікая, Каця!” – сказалі пры сустрэчы ў дзень нараджэння дзяўчынцы прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *