На территории Березинского биосферного запаведника снимали фильм для Каннского фестиваля

Тэрыторыя Бярэзінскага біясфернага запаведніка стала пляцоўкай для кіно. У кастрычніку кампанія RUmedia праводзіла тут здыманне сумеснага беларуска-расійскага кінапраекта – поўнаметражнага мастацкага фільма “Рассказы”. Рэжысёр і аўтар сцэнарыя карціны – Міхаіл Сегал. У галоўных ролях – Ігар Угольнікаў, Андрэй Мерзлікін, Дар’я Носік, Андрэй Пятроў і іншыя.

Для здымання некаторых кадраў выбралі тэрыторыю паблізу вёсак Рожна і Валова Гара. Тут знялі сцэну пагоні і сцэну выратавання з балота (на здымку 1). “Карцінка”, па меркаванні спецыялістаў кіно, атрымалася каларытнай і жывой.

Сваю работу Сегал рыхтуе да чарговага кінафестывалю ў Канах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *