Новогодние подарки от Президента

На галоўную ёлку краіны былі запрошаны 2 тысячы 370 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэта дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама якія выхоўваюцца ў апякунскіх, прыёмных сем’ях, дзеці з сем’яў бежанцаў, навучэнцы-пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.

У 2011 годзе пабываць на навагоднім свяце і сустрэцца з Прэзідэнтам пашчасціла траім вучням з нашага раёна.

– Сёлета на галоўную ёлку краіны ў Мінск ездзілі вучаніца 8-га класа Тумілавіцкай сярэдняй школы-сада Вольга Кароткіна, якая ў гэтым годзе атрымала дыплом 2-ой ступені рэспубліканскага злёту юных лесаводаў; вучань 6-га класа сярэдняй школы № 2 Уладзіслаў Сасноўскі – у яго першае месца ў абласных асабіста-камандных спаборніцтвах па картынгу ў класе “Пілот” — і вучань 7-га класа Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот Іван Саульскі, які з’яўляецца прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, – паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Кучыц.

Па прыездзе са сталіцы ўражаннямі падзялілася Вольга Кароткіна:

– Як толькі я даведалася, што паеду на галоўную ёлку, за мяне радаваліся і бацькі, і аднакласнікі. Такое мерапрыемства не магло не спадабацца. Пра нас так клапаціліся! Удзялялі столькі ўвагі! Праграма ў гэтыя два дні, што мы знаходзіліся ў сталіцы, была вельмі насычанай: мы і ў цырку пабывалі на прадстаўленні “Маскарад”, і ўдзельнічалі ў розных конкурсах, танцавалі. А пасля яркага казачнага музычна-сцэнічнага шоу нам уручылі салодкія падарункі. Вялікае дзякуй усім, хто паспрыяў маёй паездцы ў сталіцу, а таксама ўсім арганізатарам такога маштабнага свята для дзяцей.

Навагодняя ёлка таксама прайшла і ў вобласці, удзел у якой прыняў губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец. На свята трапіла 25 дзяцей з нашага рэгіёна. Гэта ўдзельнікі-пераможцы алімпіяд, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. 

2 комментариев для “Новогодние подарки от Президента

  • 03.01.2012 в 5:33 пп
    Permalink

    Молодец Олька, так держать! Я за тебя очень рад!!!

  • 06.01.2012 в 11:52 пп
    Permalink

    Оленька, ПОЗДРАВЛЯЮ!!!!!!
    Молодец!!! Так держать!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *