Новогодний визит в больницы

Работнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і райкама ГА “БРСМ” з навагоднім візітам наведаліся ў Крулеўшчынскую, Валкалацкую, Бярэзінскую ўчастковыя бальніцы, Бярозкаўскую бальніцу сястрынскага догляду і Сітцаўскае аддзяленне кругласутачнага прабывання. Дзед Мароз і Снягурка прынеслі пацыентам сацыяльных ложкаў пачуццё навагодняга свята, салодкія падарункі і радасць ад таго, што іх памятаюць.

Здзіўленне, потым словы ўдзячнасці разам са слязьмі радасці – гэта тыя эмоцыі, якімі сустракалі навагодніх пасланцаў. У час размовы з псіхолагамі Святланай Валодзькінай і Наталляй Каляга, якія таксама прымалі ўдзел у акцыі, бабулі з дзядулямі ні пра што іншае і гаварыць не хацелі, як толькі пра візіт Дзеда Мароза.

Калі вярталіся з Крулеўшчыны, завіталі ў Літоўцы. У гэтай вёсцы з Дзедам Марозам і Снягуркай пашанцавала сустрэцца Валянціне Зяваліч. Бабуля ў здароўі дажыла да 98 год, а Дзеда Мароза ў сваёй хаце бачыла ўпершыню. Таму вельмі расхвалявалася, узрадавалася і заверыла, што атрымала ад сустрэчы сілы, якія, магчыма, дадуць ёй справіць 100-гадовы юбілей.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: Дзед Мароз і Снягурка раздаюць падарункі пацыентам сацыяльных ложкаў.         

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *