В «Докшицком райагросервисе» с ремонтом порядок

На снимке: зав. мастерскими Александр Герасимов.

На мехдвары ў Параф’янаве пануе чысціня і парадак. Роўнымі радамі стаяць сельскагаспадарчыя машыны і прычапны інвентар. Механізатары, якія адпачылі ў водпуску, бо зіма для гэтага самы спрыяльны час у іх працы, занятыя вывазкай угнаенняў, рамонтам тэхнікі, справамі ў жывёлагадоўлі. Між тым, бадай, кожны з іх думае пра веснавую пасяўную, а таму без справы ніхто не сядзіць. Загадчык майстэрні, а ім працуе другі год малады спецыяліст, выпускнік асноўнай сельскагаспадарчай установы рэспублікі, якая рыхтуе інжынерныя кадры сельскагаспадарчай вытворчасці, Аляксандр Герасімаў расказвае:

 

– Першае, з чаго пачалі рыхтавацца да сяўбы, — гэта правядзенне пасля заканчэння асенніх палявых работ дэфектоўкі сельгасмашын і агрэгатаў. Правялі яе калегіяльна, вызначылі аб’ёмы паломак і зносу дэталяў і агрэгатаў, занатавалі ўсё ў сшытак, заказалі запчасткі.

 

Рамонт робім уласнымі сіламі. Слясарныя і зварачныя работы выконваюць Віталь Адамовіч, Аляксей Забароўскі і Валерый Сачына. Практычна ўся тэхніка замацавана за канкрэтнымі механізатарамі. Напрыклад, Генадзь Бабіцкі мае “свае” плугі, пасяўны агрэгат, дыскавыя бароны, зернеўборачны камбайн. Падрыхтоўка пералічанага да работы з’яўляецца асноўнай зімовай справай механізатара. Зараз паступілі дэталі да сеялкі, і ён будзе заняты рамонтам свайго АПП-6.

 

– Да работы ў халодны час майстэрня была падрыхтавана загадзя, – працягвае загадчык майстэрні. – У нас ёсць падсобныя памяшканні, зварачны і такарны цэхі, пакоі адпачынку. Асаблівую ўвагу звяртаем на ахову працы. З механізатарамі праводзім інструктажы, аналізуем няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія адбываюцца ў краіне, каб папярэдзіць у сябе. З мэтай эканоміі грашовых сродкаў укараняем наватарскія прапановы. Напрыклад, механізатар Міхаіл Чарняўскі з каўша ад “кіраўца” зрабіў снегаачышчальную лапату, якая зараз прыйшлася вельмі дарэчы. Разам з токарам Алегам Марковічам механізатар Яўген Машко зрабіў паўвось на прычэп ПСТ-11 і замяніў заводскую ўтулку на аналагічную ручной работы.

 

На дзень нашага прыезду ў акцыянернае таварыства ў майстэрні працавалі тры механізатары: рамонтам “Беларусаў” былі занятыя Мікалай Сачына і Барыс Зінкевіч. Машыну для ўнясення ўгнаенняў рамантаваў Міхаіл Бальшуноў. Яшчэ дзве такія тэхнічныя адзінкі стаяць на чарзе на рамонт.

 

На лінейцы гатоўнасці ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” стаяць плугі, бароны, культыватары.

 

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *