Почта в Докшицах работает в ногу со временем

img_6141

Рады кліентам (злева направа) Аліна Сайковіч, Вікторыя Кардоўская, Наталля Будзіч і Маргарыта Шарох.

Сённяшняя пошта адрозніваецца нават ад той, якая была дзесяць гадоў таму. У адпаведнасці з патрабаваннямі часу, каб не страціць кліентаў, яна мадэрнізуецца і  застаецца папулярнай, масавай і даступнай.

Больш за сто відаў паслуг штодня прадастаўляюць грамадзянам і суб’ектам гаспадарання работнікі АПС 1 г. Докшыцы.

– Асабліва багатым на новаўвядзенні стаў для Докшыцкага ўчастка паштовай сувязі мінулы год, – гаворыць начальнік аддзялення Вікторыя Кардоўская, якая дзесяць гадоў узначальвала АПС у Порплішчы. – Усе паштальёны былі аснашчаны мабільнымі прыладамі, што дало магчымасць максімальна наблізіць паслугі да спажыўца, зрабіць іх больш даступнымі ў рэжыме анлайн.

Не першы год аддзяленні паштовай сувязі актыўна займаюцца рэалізацыяй харчовых і нехарчовых тавараў. Таму вясковыя АПС паступова абуладкоўваліся халадзільным абсталяваннем. Яшчэ больш сюрпрызаў чакала нашых кліентаў у райцэнтры. Летась тут быў устаноўлены тэрмінал “Электронная чарга”. Сёлета праведзены рамонт, пасля якога выгляд аддзялення кардынальна змяніўся. Цяпер вока радуюць сучасны дызайн, новае абсталяванне і мэбля. А месяц таму тут адкрыўся яшчэ і магазін. У продажы – багаты выбар прадуктаў харчавання, прамысловыя тавары: ручнікі, посуд, пасцельная бялізна, сродкі гігіены і шмат іншага, што неабходна ў быце. Хлеб спачатку заказвалі то ў Глыбокім, то на нашым хлебазаводзе. Але лепш раскупляюць докшыцкі. Дарэчы, яго прывоз штодзень. Кожны чацвер папаўняем паліцы малочнай прадукцыяй. Аператарам у краме працуе Вікторыя Шылёнак. Пастаянна прымаем заказы на патрэбны тавар і з вясковых АПС. У акенцах з кліентамі працуюць тры спецыялісты паштовай дзейнасці: вопытныя работнікі Аксана Гільніч і Наталля Будзіч, а таксама малады спецыяліст Маргарыта Шарох. Яшчэ адзін “ас” паштовай галіны – Аліна Сайковіч – абслугоўвае юрыдычных асоб.

У аддзяленні ўважліва адносяцца да кліентаў, да кожнага стараюцца знайсці індывідуальны падыход. Многіх з іх ведаюць асабіста, бо тыя пастаянна прыходзяць, каб атрымаць пенсію, аплаціць жыроўкі, выпісаць любімую газету. На дастаўцы карэспандэнцыі і аказанні іншых паслуг па горадзе працуюць чатыры паштальёны. Гэта Марына Каляга, Аксана Драгун, Ганна Жарына і Людміла Караткова. Акрамя гэтага, дзейнічае мотадастаўка.

Пошта знаходзіцца ў пастаянным развіцці, удасканальваючы традыцыйныя паслугі і распрацоўваючы новыя, і штодзень пацвярджае свой дэвіз “Хуткасць, надзейнасць, даступнасць”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *