Ветеранов из Порплища поздравили с юбилеем

Парплішчанская зямля заўсёды славілася сваімі людзьмі — працавітымі, дасціпнымі. Яна нарадзіла першага ў раёне Героя Сацыялістычнай Працы Ірыну Камінскую, заслужаных работнікаў сельскай гаспадаркі Таццяну Капчанкову і Вікенція Сватка, уладальніцу ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга Марыю Жызнеўскую, ордэнаносцаў Галіну Рацькавіч, Аляксандра Чачуковіча, Мікалая Чарнова, Людмілу Барысевіч, Вольгу Гладышэўскую, Ірынеуша Грудзінскага, Зою Зяваліч, Вольгу Коўзан, Мікалая Падбярэзкага, Лідзію Шыталь і іншых, якія сваёй працай прымнажалі багацце краіны.

Зараз гэтыя працавітыя людзі на пенсіі, многіх ужо і няма на гэтым свеце, а сярод перадавікоў гучаць новыя імёны. Але ветэраны баявога і ратнага подзвігу не пакінутыя без увагі і дапамогі.

Старшыня прафкама ДП “Порплішча” Марыя Юшкевіч, работнікі сельвыканкама, культуры наведваюцца да ветэранаў з віншаваннямі, падарункамі і песнямі ў Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці. Разам з юбілярамі святкуюць іх чарговую ўрачыстасць з нагоды дня нараджэння ці сумеснага жыцця. У святы чырвоных дзён календара ветэраны атрымліваюць віншавальныя паштоўкі. Жанчыны-пенсіянеркі запрашаліся на святочны “агеньчык”, прысвечаны Дню маці.

– Ветэраны – гэта наш скарб, – гаворыць Марыя Георгіеўна, – яны – жывы прыклад самаадданасці ў працы, любві да сваёй зямлі. Таму мы іх беражом і стараемся аддаць належнае іх заслужанаму мінуламу.

НА ЗДЫМКУ: Марыя Юшкевіч і Алена Камінская з нагоды юбілею ў гасцях у ветэранаў вайны і працы Ходаравічаў.

Тэкст і фота Тамары  АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *