У сакавіку забаронена лавіць шчупака

З 1 па 31 сакавіка Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўстаноўлена забарона на лоўлю шчупака звычайнага ва ўсіх рыбалоўных угоддзях.

У сакавіку любая лоўля шчупака прызнаецца незаконнай і цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Памеры штрафаў  вагаюцца ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы ці без канфіскацыі. Адна здабытая асобіна шчупака, незалежна ад яе вагі і памераў, у час забароны патрабуе кампенсацыі шкоды нанесенай прыродзе ў трайным памеры – тры базавыя велічыні.  Кошт аднаго незаконна вылаўленага шчупака, згодна пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 года, складае 0,5 базавых велічынь.

Калі суміраваць, то атрымліваецца, што за аднаго шчупака, якога зловяць у перыяд забароны, прыйдзецца заплаціць 122 тысячы 500 рублёў. Пры нанясенні шкоды ў больш буйных памерах – ад 40 і больш базавых велічынь – прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

С. ЗАХАРЭВІЧ,

начальнік Бягомльскай

інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *