У гэтым сезоне перамога зноў за «камунальнікам»

Спартыўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, праходзяць у раёне штогод. На гэты раз яны адбыліся 26 мая на гарадскім стадыёне, дзе сабралася шмат балельшчыкаў, якія прыйшлі сюды падтрымаць сваіх блізкіх, родных і сяброў.

Права на традыцыйнае ўзняцце сцяга Рэспублікі Беларусь было даручана камандзе-пераможцы мінулага года – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Удзельнікаў сёлетніх спартыўных спаборніцтваў віталі намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч і начальнік аддзела фізічнай культуры,спорту і турызму райвыканкама Сяргей Кашчэеў. Валянціна Юр’еўна павіншавала ўсіх са святам і пажадала бадзёрасці, здароўя, спартыўнага аптымізму, выдатнага настрою і перамогі мацнейшым.

Мерапрыемства сапраўды атрымалася гучным і вясёлым, асабліва для дзяцей пачатковых класаў дзвюх гарадскіх школ. Сюды яны прыйшлі са сваімі класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі фізкультуры. На стадыёне працавала дзіцячая гульнявая пляцоўка, на якой ні на імгненне не сціхалі звонкія галасы хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці бегалі, скакалі, ігралі ў бадмінтон, каталіся на веласіпедах, адным словам, кожны выбраў сабе занятак па душы.

Каманды працоўных калектываў раёна ўдзельнічалі ў такіх спаборніцтвах, як міні-футбол, валейбол, скачкі ў даўжыню, спаборніцтвы па гіравым спорце, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і лёгкая атлетыка.

Вось вынікі спаборніцтваў.

Бег на дыстанцыі 100 метраў
Сярод жанчын:
1 месца – Надзея Чачуковіч (ДП “Порплішча”);
2 месца – Вольга Багдановіч (РУП ЖКГ);
3 месца – Рэната Сабіта (райста).
Скачкі ў даўжыню
1 месца – Надзея Чачуковіч (ДП “Порплішча”);
2 месца – Юлія Сачына  (ЦРБ);
3 месца – Таццяна Адзінцовам (РАА).
Па суме двухбор’я
1 месца – Надзея Чачуковіч;
2 месца – Вольга Багдановіч;
3 месца – Юлія Сачына Юлія.
Бег на дыстанцыі 100 метраў сярод мужчын:
1 месца – Сяргей Саковіч  (ДП “Порплішча”);
2 месца – Юрый Кулік  (РАА);
3 месца – Пётр Цецеранкевіч (райста).
Скачкі ў даўжыню
1 месца – Пётр Цецеранкевіч (райста);
2 месца – Сяргей Саковіч (ДП “Порплішча”);
3 месца – Сяргей Падбярэзкі (РУП ЖКГ).
Па суме двухбор’я
1 месца – Сяргей Саковіч;
2 месца – Пётр Цецеранкевіч;
3 месца – Юрый Кулік.
Гіравы спорт
Да 70 кг:
1 месца – Генадзь Тоўсцік (асабісты залік);
2 месца –  Аляксандр Фёдараў (райста);
Да 80 кг:
1 месца – Яўген Шылько (РАА);
2 месца – Сяргей Шчалкуноў (райвыканкам);
3 месца – Дзмітрый Каляга (райста);
Да 90 кг:
1 месца – Аляксандр Шаркевіч  (РУП ЖКГ);
2 месца  – Пётр Бабучэнка (ДП “Порплішча”);
3 месца – Віктар Сенчык  (РАА).
Звыш 90 кг:
1 месца –  Ігар Вішняк (РУП ЖКГ);
2 месца  – Сяргей Красоўскі (ДП “Порплішча”).
Валейбол
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – РВЭС;
3 месца – РАА;
4 месца – ДП “Порплішча”;
5 месца – ЦРБ.
Міні-футбол
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – ДРБУ;
3 месца – РАА;
4 месца – ДП “Порплішча”.
Стральба з пнеўматыкі
Сярод жанчын:
1 месца – Вольга Каралёнак (ДП “Порплішча”);
2 месца – Святлана Ярмаковіч (райста);
3 месца – Аксана Юхнавец (ЦРБ).
Сярод мужчын:
1 месца – Іван Цецеранкевіч (райста);
2 месца – Барыс Семяшчонак (ПМС);
3 месца – Сяргей Сіманенка (РАА).

У камандным заліку сярод працоўных калектываў перамогу заваявала каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, другое месца – ДП “Порплішча”, трэцяе пакінуў за сабой раённы аддзел адукацыі. Не засталіся пераможцы без падарункаў, а яны былі ў выглядзе дыпломаў, насценных гадзіннікаў, валейбольных і футбольных мячоў.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *