Определились победители и призёры по женскому волейболу в Докшицком районе

IMG_1013У мінулыя выхадныя за Кубак раёна па валейболе сярод жанчын змагаліся сем каманд. Спаборніцтвы праходзілі адначасова ў спартыўных залах дзвюх гарадскіх школ па кругавой сістэме. Самым запамінальным стала выступленне валейбалістак з ДП “Гняздзілава-Агра”. Дзяўчаты былі самымі эмацыянальнымі, не шкадуючы сябе, не звяртаючы ўвагі на сінякі і гузы, яны ішлі да перамогі. Для іх, а таксама для ўдзельніц каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” стала добрым “разагрэвам” гульня ў першым этапе з прадстаўніцамі ВУ “Віцебскторф”, якія па пэўных прычынах выступілі па-за заліку.

Згуляўшы па некалькі партый у фінал выйшла каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, якая перамагла ў сустрэчы за першае месца з прадстаўніцамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Апошнія, адпаведна, сталі другімі. У барацьбе за трэцяе месца каманда ДП “Гняздзілава-Агра” выйграла ў дзяўчат з каманды “Докшыцкі раён газазабеспячэння” і атрымала Кубак за трэцяе месца.

Віншуем пераможцаў!

НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *