Осовременился магазин детской одежды в Докшицах

Нядаўна магазін дзіцячага адзення стаў працаваць у адноўленым памяшканні. Цяпер ён мае адметны  знак беларускай спажывецкай кааперацыі “Родны кут” і называецца “Дзіцячы свет”.

Капітальны рамон памяшкання магазіна “Сонейка” пачаўся ў лютым. Гандлёвую плошчу магазіна з 90 квадратных метраў павялічылі да 200. Замянілі вокны, дзверы, адрамантавалі дах. Закупілі новае сучаснае абсталяванне: стэлажы з люстэркамі, прымерачныя і касавую кабіны. На будаўнічыя работы райста затраціла 220 мільёнаў рублёў, а на новае абсталяванне – 46 мільёнаў. Зараз магазін поўнасцю адпавядае сучасным патрабаванням і працуе па прынцыпе самаабслугоўвання, бо ўвесь тавар даступны для пакупніка.

Магазін па-ранейшаму пераважна прадстаўляе прадукцыю беларускай вытворчасці. За кошт павелічэння гандлёвай плошчы, пашырыўся асартымент тавараў. Стаў большым выбар ніжняй дзіцячай бялізны, абутку, трыкатажных вырабаў, цацак, развіваючых настольных гульняў. Сустракаюць пакупнікоў ветлівыя вопытныя прадаўцы Таццяна Пруднік і Ірына Пацёмкіна.

Таццяна Каляга, першы намеснік старшыні праўлення райста, сказала, што да рамонту сярэдні твараабарот магазіна складаў 80-100 мільёнаў. Зараз з’явілася магчымасць павялічыць яго ў два разы.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *