Асаблівае, трапятлівае свята – Дзень настаўніка


    Асаблівае, трапятлівае свята – Дзень настаўніка. У ім прыгажосць і самаадданасць, пяшчота і любоў, вытрыманая строгасць, невычэрпная дабрыня і высакароднасць. Педагог, які самаахвярна нясе свяшчэнную адказнасць за інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае здароўе дзяцей, годны самых высокіх слоў. Ён – мысліцель! Ён – прыклад! Ён – скульптар розуму, абуджальнік  чужых думак, скарбніца ведаў і мудрасці.
7 -га кастрычніка  ў сваё прафесійнае свята сейбіты разумнага, добрага, вечнага, а гэта 759 працуючых педагогаў і 427 ветэранаў педагагічнай працы раёна, будуць прымаць віншаванні ад сваіх удзячных вучняў. Няхай  заўсёды азараюць светлыя твары любімых настаўнікаў цудадзейныя ўсмешкі, хай блішчаць у вачах толькі слязінкі радасці, няхай кружа галовы ім водар букетаў з кветак і прыгожых слоў.

Таццяна Стадольнік.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *