Докшицкий хлеб в Минске и Мяделе

У суткі ў сярэднім Докшыцкім хлебазаводам выпускаецца каля 7 тон хлебабулачных вырабаў. Прадукцыя прадпрыемства вызначаецца якасцю і разнастайнасцю. Вялікім попытам у пакупнікоў карыстаецца абагачаны мінеральна-вітамінным комплексам хлеб “Клінскі”, а таксама “Расціслаўскі дыябетычны”,  “Барадзінскі”, “Вейскі”, батоны  “Валатоўскі”, “Азёрны”, пляцёнка “Краса”. Палюбіліся слойка “Да чаю”, булачка “Магілёўская”, сухарыкі. Гаспадыні ўдзячны за тоставыя праснакі, булачкі для піццы, тарталеткі, якія дазваляюць зэканоміць час і накарміць дамашніх смачнай ежай.

Для таго, каб зрабіць прадукцыю канкурэнтназдольнай, на заводзе праведзена вялікая работа па тэхнічным пераўзбраенні, якая доўжылася некалькі год.  Зараз вядзецца мадэрнізацыя ўчастка хлебабулачнага цэха з аб’ёмам фінансавання 1100 мільёнаў рублёў. Ужо не першы год докшыцкім хлебам гандлююць некалькі сталічных крам. Кожны дзень у Мінск адгружаецца каля 1 тоны прадукцыі. План па выпуску інавацыйнай прадукцыі прадпрыемствам выкананы на 34,2 працэнта пры заданні 30 працэнтаў.

З нядаўняга часу прадукцыя хлебазавода стала пастаўляцца ў гандлёвую сетку Мядзельскага раёна. Работа над расшырэннем рынкаў збыту па-за межамі раёна будзе працягвацца і далей.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *