Полуторагодовалая девочка погибла в каркасном бассейне в Минском районе
Паўтарагадавалая дзяўчынка загінула ў каркасным басейне ў Мінскім раёне.
Трагедыя здарылася днём 25 чэрвеня на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Шматдзетная сям’я каля дома займалася будаўнічымі работамі. У нейкі момант дзяўчынка знікла з поля зроку дарослых. Бацькі сталі шукаць дачку, як толькі заўважылі, што яе няма побач. Цела маленькай яны знайшлі ў абсталяваным лесвіцай басейне. Да месца здарэння выклікалі медработнікаў, аднак ім заставалася толькі канстатаваць смерць дзяўчынкі.
Паводле інфармацыі таварыства выратавання на водах, у Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей. На жаль, гэты год не выключэнне.
У нашым раёне выратавальнікамі праводзіцца работа па прафілактыцы трагічных выпадкаў на вадаёмах – рэйды, патруляванне азёр. Трэба адзначыць, што на тэрыторыі раёна абазначана толькі адно месца, дзе дазволена купацца, – гэта гарадское возера. Астатнія – пад забаронай. На жаль, не заўсёды стэнды і шыльды, устаноўленыя на беразе, з’яўляюцца перашкодай для аматараў пакупацца.
У пятніцу, 23 чэрвеня, выратавальнікі разам з карэспандэнтам “РВ” правялі рэйд па вадаёмах у Янках, Камайску, пабывалі таксама на гарадскім пляжы.
Пажарны інспектар РАНС Андрэй Мальчонак правёў прафілактычныя гутаркі з адпачывальнікамі. Бацькам нагадаў пра тое, што дзеці заўсёды павінны быць пад наглядам, а ў вадзе і ўвогуле на адлегласці выцягнутай рукі. Дзецям расказалі, чым небяспечна свавольства ў вадзе. Акрамя парад і рэкамендацый, адпачывальнікі атрымалі буклеты з правіламі бяспечных паводзін у летні перыяд.