Накануне Дня матери в Докшицком роддоме родились три мальчика

Першы чалавек, які сустракае нас у гэтым свеце і, безумоўна, любіць яшчэ да з’яўлення на свет – Мама. Першае слова, якое сказаў кожны з нас – Мама. Першы, пра якога мы ўспамінаем у складаныя моманты нашага жыцця, таксама  — Мама. Дзень маці – гэта свята, якое  прысвечана мамам, а таксама цяжарным жанчынам – будучым мамам.

У Беларусі Дзень маці адзначаецца з 1996 года, і гэта адзіная краіна, дзе яго святкаванне прымеркавана да свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Напярэдадні гэтых светлых святаў тры жанчыны нарадзілі сыноў у Докшыцкім раддоме: Аляксандра Пятроўская, Ірына Герасімёнак і Кацярына Пашэвіч (на здымку злева направа). Для жанчын гэта  былі другія роды. Малышоў чакаюць дома брацікі і сястрычкі.  Павіншаваць са значнай падзеяй у жыцці ў нядзелю раніцай у раддом прыехалі прадстаўнікі раённай улады: намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Валянціна Рандарэвіч, начальнік аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Алена Курто і начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ірына Баговіч.

– Толькі тая жанчына, якая нарадзіла і выхавала дзіця, па праву можа ёй называцца, – з такіх слоў пачала сваё віншаванне Валянціна Юр’еўна Рандарэвіч. – Сам лёс распарадзіўся так, што такая цудоўная падзея ў Вашым асабістым жыцці адбылася напярэдадні гэтых святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне сёння. Я жадаю Вам і Вашым сынам моцнага здароўя, а Вам быць добрымі, уважлівымі, справядлівымі і ў меру строгімі мамамі, вашым сем’ям — штодзённай радасці ад зносін з малышамі, а сынам – расці годнымі, моцнымі, разумнымі і добрымі людзьмі.

Усе прысутныя таксама выказалі свае віншаванні, уручылі жанчынам кветкі, падарункі, а начальнік аддзела ЗАГС – памятныя пасведчанні.

Не засталіся ўбаку і працоўныя калектывы наваяўленых мам і татаў. Цёплыя словы і кветкі перадалі жанчынам з санаторыя “Баравое” і Варапаеўскай дыстанцыі шляху.

Таццяна ШУЛЬГАТ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *